Page 3 - book Myzeu Cheretyanka
P. 3
Гістарычны музей
“Памяць”
аг. Чарацянка, вул. Інтэрнацыянальная, 29
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чарацянская базавая школа Гомельскага
раёна”
Тэл.8(0232)96-34-74, 8(0232)96-38-06
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі
https://cheretyanka.schools.by/pages/istoriko-kraevedcheskij-muzej
Музейны фонд Асноўны фонд: 324. Дапаможны фонд: 1
Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі
жыхароў вёскі Чарацянка і навакольных вёсак, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва,
дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, археалогія, нумізматыка, адзенне.
Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення навукова-
даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці, развіцця матэвацыі да пазнання гісторыі,
культуры родных мясцін.
Асноўныя накірункі дзейнасці музея: пошукава-даследчы, фондавы, экскурсійны,
культурна-асветніцкі.
Экспазіцыі музея:
Экспазіцыя “Этнаграфія вёскі Чарацянка” прадстаўлена ў выглядзе
прадметаў сялянскага побыту ;
Экспазіцыя “Гісторыя калгаса “Сцяг Радзімы””прадстаўляе гісторыю
калгаса “За Радзіму”. Асаблівая ўвага надаецца ўшанаванню памяці старшыні калгаса
Сімановіча М.А.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
“Карта-план межевой канцелярии земель села Черетянка, 1890 г.”;
самавар нікеліраваны Тульскі братоў Аляксея і Івана Баташавых, 1906 г.;
частка біўня маманта.