Page 24 - Книга для родителей 2024 - от 5 до 7 лет
P. 24

I  яшчэ  кажуць:  тых,  хто  пачуе

                                   гэты шэпт, куды б іх ні заносіла жыццё,


                                   заўсёды будзе вабіць сюды, на радзіму,

                                   да  блакітнай  ракі  Ведзьмы  -гэтаксама,

                                   як  усё  жывое  на  зямлі  імкнецца  да

                         сонца і цяпла.





                                    Паданне пра заснаванне Мінска




                                Між  Татарскім  канцом  і  Пярэснінскім

                         мастком,  ля  самага  Віленскага  паштовага

                         шляху,  некалі  пасяліўся  славуты  асілак-

                         знахар  па  празванню  Менеск,  ці  Менскі,  і


                         пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын

                         на  сем  калёс.  Ніхто  самога  Менеска  не

                         бачыў,  тым  не  менш  у  навакольных

                         мясцовасцях  свіслацкай  зямлі  чуваць  былі

                         самыя  фантастычныя  расказы  пра  яго  сілу.

                         Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з

                         жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія


                         дзіўныя  крыкі,  галёканне,  песні,  музыка  і

                         скокі,  што  апоўначы  раз'язджаў  ён  на  сваім

                         млыне  па  селішчах  і  набіраў  дружыну  з

                         харобрых,                смелых,              дужых

                         людзей,               з        якіх           пазней

                         утварыўся                 цэлы           народ            і


                         пасяліўся побач з млыном.
   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28