Page 27 - Книга для родителей 2024 - от 5 до 7 лет
P. 27
людзей у кветкі. Горад сапраўды адразу
пачаў знікаць, а на месцы яго разлілося
возера, па якім плавалі цудоўныя
кветкі-цары.
Расказаўшы гэта, дзяўчына
знікла. Больш яе ніхто ніколі не бачыў. Як
успамін пра гэта кожную вясну цвітуць на
возеры кветкі-цары.
Пра зязюлю
Жылі-былі брат і сястра. Брат быў вельмі
бедны, а сястра — дужа багатая.
Аднойчы пайшоў брат да сястры, каб хоць
кавалкам хлеба дапамагла.
Сястра скупая была, сказала, што ключы
ад клеці згубіла. I пачала яна нібы шукаць
ключы, а брат стаяў, стаяў пад акном, чакаў,
чакаў і нарэшце не вытрымаў і пайшоў.
На дарозе паваліўся і памёр ад голаду.
Сястра зразумела, што зрабіла дрэнна, і стала
клікаць брата:
— Якуб, Якуб, вярніся, ключы
знайшліся.