Page 61 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 61
Аўтар яе - выдатная дзіцячая пісьменніца Алена
Масла. Малюнкі, што зрабіла М. Каратаева -
настолькі цікава, вобразна знаёмяць з галоўнымі
героямі апавядання, што хочацца прачытаць кнігу
двойчы.
Жывыя рэчы
Алена Масла, 2015
Героі казак,
прадстаўленыя тут,
з'яўляюцца выключна рэчамі. У такіх творах асабліва
адчуваецца сувязь з казкамі Г. Х. Андэрсена,
прасочваюцца рысы прыпавесці. Так, у творы
«Сапраўдны правіцель» галоўным персанажам
з'яўляецца кароль, вытканы на кіліме, які трапіў у
хату, дзе жывуць непаслухмяныя дзеці. Гэты герой,
не падобны да каралёў з народных казак, дапамагае
дабіцца парадку ў кватэры, прычым дзейнічае сваімі
сіламі, праяўляе кемлівасць і мудрасць, чым заслугоўвае аўтарытэт сярод
усіх рэчаў.
Для казак характэрна суіснаванне дзвюх рэальнасцей: казачнай і сапраўднай.
У «рэчавых» казках Алены Масла героі дзейнічаюць у рэальным свеце, аднак
іх жыццё само па сабе прадстаўляе для дзяцей гульню, што тлумачыцца
іншым успрыманнем імі рэчаіснасці, дзе нежывыя прадметы маюць сваю
гісторыю і атрымоўваюць жыццё ў гульні.
«Мяне завуць Лахнэска» (2016, выд. «Адукацыя i
выхаванне») — маленькi дыназаўрык Лахнэска ўцякла з
роднага возера таму, што яе дражнiлi за нестандартную
знешнасць і памеры. У сажалцы яна сустрэла апалонiка
Апалона, незадаволенага тым, што ён маленькi. Яны
суцяшаюць адно аднаго i дапамагаюць зразумець
сапраўдную сваю прыгажосць.
«Балотныя прыгоды.
Цікавінкі ад Бульбінкі і
Журавінкі» (2019, выд.
«Пачатковая школа») — аўтар знаёміць дзяцей у
займальнай форме з асаблівасцямі ўтварэння балот,
іх відамі і значнасцю для прыроды, апавядае пра іх
жывёльны і раслінны свет. Галоўныя героі кнігі —
цікаўны і дасведчаны хлопчык Бульбінка разам з дзяўчынкай Журавінкай —
падарожнічаюць па балотных абшарах, наведваюць хатку баброў, высветляюць,
61

