Page 60 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 60
«Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала» (2010, выд.
«Мастацкая літаратура») — Пані Чаротная (камышовая
жабка, галоўная гераіня твора),
Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька)
расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што
напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай
сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але
падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі
казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне
да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/book/1002231944-yak-pani-charotnaya-na-gostsi-palangu-
begala-alena-masla
Пацучок Фэлік падарожнічае : казка : для дзяцей сярэдняга школьнага
ўзросту. / Алена Масла, мастак Марыя Каратаева. — Мінск : Выдавецкі дом
"Звязда", 2013. — 32 с. : іл.
Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і
летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно,
што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца.
Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым
яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не
могуць ніякія перасцярогі.
Фэлік - так клічуць галоўнага героя кнігі пра пацучкоў
«Пацучок Фэлік падарожнічае». Ён і сапраўды персанаж
неспакойны. Сказаў сваім бацькам, што адпраўляецца ў
дарогу, і пайшоў з дому. За час падарожжа пазнаёміўся не
толькі з пацучкамі-дзяўчаткамі Анфіскай і Ларыскай, але і
жыцьця цяперашняга
паспрабаваў: у рэстаран схадзіў,
на моднай вечарыне пабываў, на
джыпе пакатаўся і іншых прысмакаў жыцця выпрабаваў. Нават
у шопінгу паўдзельнічаў. Паводзіў сябе, праўда , выключна
прыстойна і прыгожа. І ў канцы дадому вярнуўся. Праўда, ужо
з нявестай Ларыскай. А Анфіска пазнаёмілася з яго суседам
Фердынандам. Вядома, усё гэта адбываецца ў дынамічнай
яркай казцы.
60

