Page 56 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 56

ўвасабленне.  З  яе  дапамогай  імкнецца  данесці  юным  чытачам
                                            папулярныя веды пра наваколле. Так было і цяпер, хаця Наталля
                                            апавядала пра творы аб вадзяніках, бабрах і іншых жывёлах, але

                                            на  фоне  вёсак,  рачулак  і  азёр  родных  мясцін.  Будучаму  музею
                                            жураўлёў і журавін яна прапанавала сваю кнігу «Прынцэса Алівія
                                            і жабіны вочкі».
                                                   Як бачыце, назвы кніг і твораў у нашых зямлячак такія, што

                                            іх адразу хочацца пачытаць. Але на многае можна і паглядзець.
                                            Дачка Алены Сцяпанаўны Крысціна і яе сябры-мастакі стварылі
                                            ў Мілашове галерэю «Пуня».
                                            Удзельніцы  сустрэчы  пакінулі  школе  і  вучням  свае  ўспаміны  і

                                            парады як пачынаць творчасць, новыя ідэі і кнігі. У адказ пачулі
                                            мноства слоў падзякі за духоўнасць і душэўнасць, атрымалі кветкі
                                            ў падарунак. Вітольд Ермалёнак правёў экскурсію па музеі кнігі і
            друку.На сустрэчы прысутнічалі бацькі нашых казачніц, ветэраны педагагічнай працы. Ім ёсць

            чым ганарыцца.
                                                                             Сёстры-казачніцы Алена

                                                                             Масла і Наталля Бучынская,
                                                                             мастачка Аксана Аракчэева
                                                                             правялі сустрэчу з вучнямі
                                                                             чацвёртага класа СШ № 2,

                                                                             пазнаёміліся з экспазіцыяй
                                                                             візіт-цэнтра заказніка
                                                                             «Ельня», паўдзельнічалі ў
                                                                             экалагічным свяце «Жураўлі і

                                                                             журавіны Міёрскага краю».
                                                                             Новыя звесткі і ўражанні
                                                                             дапамогуць ім у стварэнні
                                                                             будучых твораў і кніг.


            Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
            Леанід МАТЭЛЕНАК.
            https://mijory.by/litaraturnaya-staronka/14200-sestry-skazochnicy-elena-maslo-i-natalya-buchinskaya-

            proveli-literaturnuyu-vstrechu-na-rodine.html












                                                             56
   51   52   53   54   55   56   57   58   59   60   61