Page 52 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 52

пачвару.  Да  слова,  “Лагодны  воўк”  стаў  лепшай  анімацыяй  на  леташнім
            кінафестывалі “Лістапад”.
                                                 Літаратурнаму               прызнанню             казачніцы
                                                папярэднічала         грунтоўная        праца.     Спачатку
                                                сярэдняя школа з залатым медалём:— За прагу да
                                                ведаў,      будзённасць,       напоўненую         вучнёўскім
                                                шчасцем,  шчыра  дзякую  настаўнікам  Мілашоўскай
                                                школы і СШ №2, — раскрывае пачуцці зямлячка.
                                                1989  год.  Факультэт  журналістыкі  БДУ,  які
                                                падарыў пісьменніцы адчуванне свабоды:— Я нават
            не  ўяўляла  да  паступлення  ў  ВНУ,  што  вучоба  можа  складацца  толькі  з
            прыемнасцяў! Гуманітарыі мяне зразумеюць: на журфаку не штудзіравалі алгебру,
            геаметрыю, фізіку ды іншыя прадметы, на якія ў школе столькі часу сыходзіла!
            Выкладалі сапраўдныя мэтры. Проста трэба было не ленавацца браць тое, што яны
            шчодра  прапаноўвалі  нам.  Пры  садзеянні  выкладчыкаў  мы  наведвалі  закрытыя
            прагляды  ў  Доме  кіно,  спектаклі,  дзе  напрыканцы  сустракаліся  з  рэжысёрамі  і
            акцёрамі.
                   На  журфаку  не  падрэзалі  крылаў,  навучылі  разважаць,  аналізаваць  і
            выказваць думкі. Гэта вельмі дапамагло творчасці. Пачалася сталая праца ў газеце
            “Піянер Беларусі” (“Раніца”), часопісах “Туризм и отдых”, “Качели”. Алена Масла
            была  галоўным  рэдактарам  газеты  “Переходный  возраст”  і  часопіса  “Бярозка”,
            загадвала рэдакцыяй дзіцячай літаратуры ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
                   Як сталася, што журналістка занялася казкамі? Адразу дзве кнігі ў яе выйшлі
            пасля падарожжа па Швецыі. Натхнёная прыкладам Астрыд Ліндгрэн, якая ў 37
            гадоў  пачала  друкавацца,  Алена  Масла  адважылася  аднесці  свае  творы  ў
            выдавецтва. Там прынялі і выпусцілі ў свет. Больш за тое, у камп’ютарнай базе
            гэтыя  кнігі  перамаглі  па  колькасці  запытаў  і  адзначаны  лепшымі  ў  чытацкім
            рэйтынгу.
                   Аналізуючы  літаратурныя  пытанні,  зямлячка  ўпэўнена:  казкі  і  фэнтэзі  —
            жанры запатрабаваныя. Пра гэта сведчыць шматгадовая практыка ў выдавецтве. А
            рэалістычнай прозы для дзяцей не хапае. Алена Масла запаўняе гэты прабел, піша
            аповесці  і  апавяданні  пра  рэчаіснасць.  Некаторыя  з  іх  ужо  пабачылі  свет  у
            рэспубліканскай літпрэсе.
                   Колькі  ж  захапленняў  у  пісьменніцы!  І  да  аўтамабіляў  няроўна  дыхае,  і
            шкляныя  бутэлькі  распісвае,  кветкі  разводзіць,  вандруе.  Нават  народных  лялек
            вырабляе па аўтэнтычных традыцыях. Калі рукі занятыя — думкі толькі добрыя ў
            галаву імкнуцца, расстаўляе акцэнты пісьменніца.
                   Тут як нельга лепш пацвярджае сябе прыказка: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. А
            працавітасць яшчэ адна слаўная рыса мілашоўскай панны. У галаве круціцца цікавая паралель: а
            магчыма,  Чэслаў  Мілаш  даўно  выбраў  сабе  пераемніцу  і  зямлячка  таксама  хутка  стане
            Нобелеўскім лаўрэатам у намінацыі “Дзіцячая літаратура”. Было б крута!
                                                                                 Фота з архіва Алены МАСЛА.
                                                                                         Алена БАСІКІРСКАЯ.






                                                             52
   47   48   49   50   51   52   53   54   55   56   57