Page 48 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 48

У вёсцы Мілашова з'явілася незвычайная карцінная

            галерэя ў сельгаспабудове


           07.09.2016 Міёрскія навіны

            Навіны / Культура
                                                            У       вёсцы        Мілашова           з'явілася
                                                           незвычайная          карцінная        галерэя      ў
                                                           сельгаспабудове  для  захоўвання  сена.
                                                           Дзіўная  пуня  знаходзіцца  на  падвор'і
                                                           пенсіянера          Сцяпана         МАСЛА—ён
                                                           пераабсталяваў                      памяшканне
                                                           першапачаткова              для       захоўвання
                                                           творчых  работ  унучкі.  Але  мясцовая
                                                           славутасць         цяпер       прываблівае          і
                                                           прыезджых гасцей. Напрыклад, тут ужо
            выставіла  свае  палотны  знакамітая  беларуская  мастачка  Аксана
            АРАКЧЭЕВА…

                                                   ПРЫЗНАНЫ віртуоз жывапісу, у тым ліку лаўрэат

                                                   літаратурнай       прэміі      Васіля     Віткі     Аксана
                                                   Барысаўна  Аракчэева  ўдзельнічае  ў  выставах  з
                                                   1986 года. За гэты час намалявала сотні партрэтаў
                                                   вядомых         беларускіх        дзеячаў        культуры,

                                                   праілюстравала больш за 50 кніг. Даведалася пра
                                                   нестандартны праект ад сваёй вучаніцы— ўнучкі
            Сцяпана  Маслы—Крысціны  Баранавай,  якая  вучыцца  ў  акадэміі  мастацтваў  на
                                                     тэатральнага  мастака.  Палічыла  абавязкам

                                                     паўдзельнічаць.  Зараз  на  сценах  разам  з
                                                     краявідамі  Крысціны  красуюць  нацюрморты  і
                                                     партрэты настаўніцы.
                                                     Пра  тое,  як  з'явілася  ідэя  стварыць  карцінную

                                                     галерэю  на  тыповым  сельскім  гумне,  расказаў
                                                     дзядуля  юнай  мастачкі  і  бацька  айчыннай
                                                     пісьменніцы-казачніцы Алены Масла:
                                                    —Крысціна  часта  бывае  на  пленэрах.  Малявала

                                                    краявіды і ў роднай вёсцы, а таксама ў ваколіцах.
                                                    Сушыла палотны ў пуні ля сена. У мінулым годзе
                                                    я  прыбраў  з  пабудовы  корм  для  жывёлы  і
                                                    арганізаваў  сапраўдную  майстэрню.  Уцяпліў

                                                    памяшканне,        знутры      абшаляваў        дряўляна-
                                                    стружкавай  плітой  і  зрабіў  другі  паверх,  куды
                                                    вядзе драўляная лесвіца.
                                                             48
   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53