Page 43 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 43
Вольны час за казкай 29.06.2012 Міёрскія навіны
Культура
Ідолтаўскую сельскую бібліятэку наведаў аздараўленчы лагер
"Сонейка", што дзейнічае пры Мілашоўскай БШ. Дзеці прынялі актыўны і
зацікаўлены ўдзел у літаратурным абмеркаванні "Вольны час з кнігай".
Гартаючы старонкі цудоўных казак, прыгод і фантастыкі, апавяданняў пра
жывёльны свет, прыходзілі да агульнай высновы: кнігі — добрыя сябры ў час
адзіноты, непагадзі, адганяюць сум, натхняюць, акрыляюць і даюць надзеі,
яны найлепшыя спадарожнікі і заўсёды побач з намі.
Інтарэс да кнігі ў дзяцей не знікае. Прывабліваюць зместам, прыгожымі
малюнкамі творы нашых землякоў Алены Масла, Наталлі Бучынскай, Сяргея
Панізьніка, таксама іншых паэтаў і празаікаў, што пісалі і пішуць для юных
чытачоў.
Не засталася без увагі выстава "Сыны беларускай зямлі", падрыхтаваная да дня
нараджэння юбіляраў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзецям Уладзімір Ліпскі
напісаў аповед "Янкаў вянок" пра нялёгкае жыццё пісьменніка Янкі Купалы і яго
ўзнёслую творчасць. З кнігі Міколы Маляўкі "Коласаў абярэг" хлопчыкі і
дзяўчынкі даведа-ліся пра жыццёвы і творчы шлях другога вялікага паэта і празаіка.
Яго вершы і апавяданні чытаюць і перачытваюць.
Творы класікаў — гэта наша спадчына, скарбніца беларускай літаратуры. Кожны,
хто прыйшоў у той дзень на мерапрыемства, знайшоў якую кнігу сабе ўзяць
пачытаць дадому.
Кніга мары нараджае
І бясконцы мае век.
Калі кнігі ты чытаеш —
Ты шчаслівы чалавек.
Н. ПАЗНЯК, бібліятэкар.
43

