Page 38 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 38

Літаратурная старонка 09.08.2010, Міёрскія навіны
                   “Першая  прыгажуня”—новая  кніга  казак  Алены  Масла,  якая  толькі  што

            пабачыла свет у рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і Мастацтва”. Так і
            карціць хутчэй даведацца, хто ж яна, гэтая першая Прыгажуня.

                   Кніга  казак  яскрава  сведчыць,  што  калі  за  пяро  бярэцца  таленавіты
            пісьменнік, то ён у самым, здавалася б, архаічным жанры можа сказаць сваё слова,
            узняць праблемы, якія ва ўсе часы не губляюць свайго значэння, актуальнасці.
                   Як  і  гэта  бывае  ў  казках,  падзеі,  пра  якія  расказвае  А.  Масла  адбываліся

            вельмі даўно. Але паколькі яна напісала казку сучасную, то, калі ласка…
                   “Прапрапрарадзед таго караля, які і сёння кіруе краінай, выдаў загад штогод
            праводзіць тур Прыгажосці. Турнір гэты нагадваў рыцарскі, толькі змагаліся на ім

            дзяўчаты, і не пры дапамозе зброі, а выключна хараством”. Няцяжка заўважыць
            падабенства  з  сучаснымі  конкурсамі,  на  якіх  выбіраюцца  розныя  міс.  У  казцы
            “Першая Прыгажуня”, аб чым сведчыць і назва кнігі, таксама вызначаюць самую

            вабную дзяўчыну. Ды не для таго, каб яе тытулаваць.
                   Турнір, пра які ідзе гаворка, у каралеўстве “самы значны за апошнія гады”,
            бо “кароль з каралевай дачакаліся паўналецця сына”, якога прыйшоў час ажаніць.

            Канешне, замежных прынцэс ставала, ды бацькі не бралі іх у празлік, таму што
            нявесты гэтыя “фанабэрыстыя, спешчаныя мамкамі-нянькамі дзеўкі”. Калі ж узяць
            жонку з прасцейшых, то “такой камандаваць лягчэй і прасцей дагадзіць”.
                   Гэткую  простую,  але  разам  з  тым  і  вельмі  прыгожую  дзяўчыну  і  павінен

            вызначыць турнір. Каб адшукаць прэтэндэнтку, каралеўскія ганцы адправіліся ва
            ўсе куткі краіны. Нарэшце, “ля пахілай леснічоўкі, што стаяла ў глухой пушчы”

            яны і напаткалі прыгажуню Зараніцу, якая жыла са сваёй маці. Здавалася б, калі
            ёсць  прыгажосць,  ды  да  ўсяго  каралеўская  воля,  то  і  стаць  Зараніцы  жонкай
            каралевіча. Дакладней, нават каралевай, бо бацька згодзен пасля жаніцьбы сына
            перадаць яму ўладу.

                   Толькі не так усё проста, як падаецца на першы погляд. Гэта ў добрых старых
            казках дзяўчаткі, кшталту Папялушкі, лёгка знаходзілі сваё шчасце. У Зараніцы ўсё
            куды складаней. Ёсць ахвочыя нават ісці супраць каралеўскай волі, абы не трапіла

            на трон прэтэндэнтка з простай сям’і. На турніры страсці настолькі накаляюцца,
            што пачынаюць выходзіць за межы казкі.



                                                             38
   33   34   35   36   37   38   39   40   41   42   43