Page 35 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 35

       2009 год — ў складзе журы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра
                   2013 год — ў складзе журы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра  [6][7]
                                                                                     [8]
                   2016 год — ў складзе журы літаратурна-мастацкай прэміі імя Цёткі
                                                                                     [9]
                   2018 год — ў складзе журы літаратурна-мастацкай прэміі імя Цёткі

            Узнагароды
                  Кнігі Алены Масла «Таямніца закінутай хаты» (2005 год) і «Вандроўка з божымі
                    кароўкамі» (2007 год) паводле рэйтынгу газеты «Наша ніва» адзначаны сярод лепшых
                    кніг года.
                  2006 год — Дыплом чытацкіх сімпатый (па выніках запытаў у бібліятэках)
                  2007 год — па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга» (Беларуская
                    бібліятэчная асацыяцыя) пісьменніца адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый        [10] .
                  2010 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» у намінацыі «Дзіцячая
                    літаратура», за зборнік казак «Першая прыгажуня».
                  2013 год — «Бібліязважанне» (па выніках запытаў у бібліятэках)
                  2014 год, чэрвень — на конкурсе культурніцкіх ідэй кампаніі «Будзьма беларусамі!»
                    стала адной з пераможцаў за свой праект «Мілашоўска-мілашаўскія чытанні». Сутнасцю
                    прапанаванага праекта стала серыя літаратурна-відовішчных і адукацыйных
                    мерапрыемстваў на Мёршчыне, з мэтай пошуку інвестараў для стварэння на базе
                    Мілашоўскай школы літаратурнага музея і дзіцячай бібліятэкі    [11] .
                  2015 год — п’еса Алены Масла «Каляды з хроснай» па выніках конкурсу драматургіі
                    «Новая назва» (арганізатар — «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача») была
                    адзначана, як найцікавая сярод п’ес для дзяцей  [12] .
                  2019 год — Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Біянкі у намінацыі «Казка», за
                    кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі»    [13] .

            Бібліяграфія
            Кнігі
                  «Рождество у крёстной» (бел.: «Каляды з хроснай») (2005, выд. «Речь»). Галоўныя героі
                    кнігі — дзяўчынка Віка і яе каханая хросная — выдумшчыцы і добрыя душы — то
                    фабрыку па вытворчасці сняжынак уладкоўваюць, то запрашаюць усіх ахвотнікаў
                    скаціцца на горных лыжах прама з акна сваёй кватэры. А аднойчы разам з навакольнымі
                    дзецьмі зляпілі снежнага каня, які, надзеўшы чароўны шалік, ператварыўся ў
                    сапраўднага Пегаса. Навагоднія падарункі для дзяцей і сталых, так і сыплюцца з неба,
                    спраўджваюцца ўсе патаемныя мары. Віка вучыцца быць чараўніцай, стварае цуды і
                    робіць добрыя ўчынкі[14]. Кніга перавыдана ў 2012 г. (выд. «Мастацкая літаратура»)    [15][16] ,
                    у 2013 (выд. «Мастацкая літаратура»; на рус. мове), у Кіеве (2013, на ўкр. мове, накл. 6 тыс.
                    экз.), у Санкт-Пецярбургу (2014, накл. 7 тыс. экз., выд. «Речь») [17] . Агульный наклад склаў
                    каля 20 тысяч.
                  «Таямніца закінутай хаты» (2005, выд. «Мастацкая літаратура»)    [17] . Зборы аўтарскіх казак.
                    Кніга ўключана у праграму пазашкольнага чытання для пяцікласнікаў .
                                                                                            [2]
                  «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2006, выд. «Мастацкая літаратура») — хлопчык Данік,
                    разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную
                    вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэчра з грозным чараўніком, знаёмства з
                    прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя
                    сапраўднага рыцара  [18] .
                  «Першая прыгажуня» (2010, выд. «Літаратура і Мастацтва»)     [19]  — гісторыя пра дзявочы
                    турнір прыгажосці  [20] .
                  «Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала» (2010, выд. «Мастацкая літаратура») —
                    Пані Чаротная (камышовая жабка, галоўная гераіня твора), распавядае ўнукам прыгоды
                    часоў сваёй маладосці: як падарожнічала з роднага пруда ў Палангу, да цёткі і перажыла
                    шэраг прыгодаў  [21] .

                                                             35
   30   31   32   33   34   35   36   37   38   39   40