Page 40 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 40

Візітка 06.11.2010 , Міёрскія навіны

                                                      Галоўны       рэдактар        часопіса      “Бярозка”.
                                                     Таленавітая          журналістка.           Знакамітая

                                                     беларуская  пісьменніца,  актыўна  працуе  ў
                                                     жанры  казкі.  Яе  зборнікі  “Рождество  у
                                                     крёстной”,  “Таямніцы  закінутай  хаты”,

                                                     “Сяброўства  з  божымі  кароўкамі”  адзначаны
                                                     галоўным  прызам  бібліятэчнай  асацыяцыі—
                                                     дыпломамі  чытацкіх  сімпатый.  Апошняя

                                                     кніга  “Прыгажуня”  заняла  першае  месца  на
                                                     нацыянальным  конкурсе  “Мастацтва  кнігі”.
                                                     Гэта      ўнікальная       творчая       асоба—Алена

                                                     Сцяпанаўна  Масла.  Прыемна  і  пачэсна,  што
                                                     менавіта  нашы  мясціны  ўзгадавалі  яе,
            выпеставалі ды выпусцілі ў вялікі свет.
                   Супрацоўнікі  дзіцячай  бібліятэкі  нярэдка  арганізуюць  для  школьнікаў

            райцэнтра  сустрэчы  з  творчымі  людзьмі.  І  з  Аленай  Масла  юныя  чытачы
            пазнаёміліся  дзякуючы  іх  старанням.  Славутая  казачніца  завітала  ў  госці  да
            землякоў  упершыню.  Ва  ўтульным  холе  панавала  дзіўная  атмасфера:  дзеці  з

            асаблівай цікавасцю слухалі пісьменніцу, з героямі чыіх твораў яны даўно сталі
            добрымі сябрамі.
                   Талент  Алены  Масла  ўскалыхала  вёска  Мілашова.  Адсюль  яна  родам,  на

            беразе  возера  стаіць  бацькоўская  хата.  Ужо  шмат  гадоў  наша  зямлячка  жыве  ў
            сталіцы, але родныя мясціны пакінулі незабыўны след у яе душы, таму адгукалася
            пра іх натхнёна і душэўна. З цеплынёй згадвала Мілашоўскую базавую школу, дзе

            набіралася  ведаў,  кніжнай  мудрасці.  У  сэрцы  былой  вучаніцы  захавалася
            ўдзячнасць  да  настаўнікаў,  якія  не  толькі  праз  урокі,  але  і  пазакласныя
            мерапрыемствы з любоўю і шчырай зычлівасцю стараліся як мага больш даць у
            дарогу жыцця. Калі Алена прыехала ў Мінск і ў яе раслі ўласныя дзеці, яна са

            здзіўленнем  адзначыла  для  сябе,  на  колькі  багатае,  разнастайнае  вясковае
            дзяцінства ў параўнанні са сталічным.

                   Творчасцю Алена захапілася ў чацвёртым класе. Фантазіравала то прозай, то
            паэтычным радком, але найбольш падабалася складаць казкі. Адну з іх аднойчы
            даслала  ў  раённую  газету.  Тады  і  адбыўся  дэбют  юнай  аўтаркі,  які  блаславіў
            рэдакцыйны  калектыў,  за  што  яна  шчыра  ўдзячна  яму  і  цяпер.  Дарэчы,

            надрукаваныя  ў  дзяцінстве  казкі  “Зорачка”  і  “Воблачка”  ўвайшлі  ў  зборнік
            “Таямніцы закінутай хаты”.




                                                             40
   35   36   37   38   39   40   41   42   43   44   45