Page 36 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 36
«Пацучок Фэлік падарожнічае» (2013, «Выдавецкі дом «Звязда»») — галоўны герой кнігі
пацучок Фэлік адпраўляецца з дому ў дарогу. Пад час падарожжа знаёміцца з пацукамі
Анфіскай і Ларыскай, а таксама каштуе сапраўднага жыцця: у рэстаран схадзіў, на
моднай вечарынцы пабываў, на джыпе пакатаўся і іншых ласункаў жыцця пакаштаваў.
Нават удзельнічаў у шопінгу. Пры гэтым паводзіў сябе прыстойна і хораша. А ў канцы
вяртаецца дахаты з нявестай Ларыскай [22] .
«Мяне завуць Лахнэска» (2016, выд. «Адукацыя i выхаванне») — маленькi дыназаўрык
Лахнэска ўцякла з роднага возера таму, што яе дражнiлi за нестандартную знешнасць і
памеры. У сажалцы яна сустрэла апалонiка Апалона, незадаволенага тым, што ён
маленькi. Яны суцяшаюць адно аднаго i дапамагаюць зразумець сапраўдную сваю
прыгажосць [23] . У 2019 годзе твор перакладзены на сербскую мову (пераклад — Даяна
Лазарэвіч, Сербія) [24] .
«Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (2019, выд. «Пачатковая
школа») — аўтар знаёміць дзяцей у займальнай форме з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх
відамі і значнасцю для прыроды, апавядае пра іх жывёльны і раслінны свет. Галоўныя
героі кнігі — цікаўны і дасведчаны хлопчык Бульбінка разам з дзяўчынкай Журавінкай
— падарожнічаюць па балотных абшарах, наведваюць хатку баброў, высветляюць, чаму
ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Таксама ў кнізе можна
знайсці кулінарныя рэцэпты, а яшчэ — займальную гульню па матывах казачнага
падарожжа. Кніга для дзецей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту [25] .
«Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце» / [укладанне А. Аракчэева, А. Масла] (2019,
выд. «Мастацкая літаратура», сер. ЖЗЛБ) — у кнізе сабраны матэрыял пра знакамітага
мастака, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага
дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева.
Публікацыі
Масла, А. Адказнасьць перад будучыняй, або Развагі на «дзіцячую» тэму // Дзеяслоў :
часопіс. — Мн.: 2005, студзень. — № 14.
Масла, А. Дарогу адолее той, хто ідзе // Дзеяслоў : часопіс. — Мн.: 2012, сакавік. — № 58.
Масла, А. Салідарнасць — адна з нашых галоўных мэтаў // Новы Час : газета. — Мн.: 29
лістапада 2013. — В. 366. — № 45. — С. 9, 19.
Масла, А. Філасофія любові // Полымя : часопіс. — Мн.: РВУ «Звязда», 2015. — В. 1029. — №
7. — С. 130—136.
Масла, А. Шклянка, поўная напалову, або Спроба дыягностыкі працэсаў у беларускай
дзіцячай літаратуры // Дзеяслоў : часопіс. — Мн.: 2016, чэрвень. — В. 82. — № 3. — С. 262—
270.
Сцэнарыі
м/ф «Лагодны воўк» (2018, кінастудыя «Беларусьфільм») [26] . Мультфільм стаў лепшай
[2]
анімацыяй на кінафестывалі «Лістапад — 2018» .
Зноскі
1. ↑ Сушкевіч К. Елена Масло (руск.) . Женщины Беларуси. Femina.by (5 снежня 2011). Архівавана з
першакрыніцы 22 кастрычніка 2013. Праверана 22 кастрычніка 2013.
2. ↑ Jump up to:2,0 2,1 2,2 2,3 2,4
Алена Басікірская Добрыя гісторыі — у кнігах пісьменніцы-казачніцы з Мілашова
Алены Масла. Міёрскі навіны (12 сакавіка 2019). Праверана 17 сакавіка 2019.
3. ↑ Алена Масла. Kamunikat.org. Праверана 14 красавіка 2013.
4. ↑ Jump up to:4,0 4,1
Алена Масла. Арт.С. Праверана 14 красавіка 2013.
5. ↑ Бугай М. Раіса Баравікова і Алена Масла выходзяць з праўладнага Саюза пісьменнікаў. TUT.BY (27
ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 15 верасня 2013.
6. ↑ Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Янкі Маўра. СБП (27 снежня 2012). Архівавана з
першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 22 сакавіка 2013.
7. ↑ Сцебурака У. Алена Масла: “Дзіцячая кніга павінна даваць чытачу адчуванне добразычлівасці свету”.
СБП (28 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 15 верасня 2013.
36

