Page 31 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 31

Мемуары Гарэцкага, беларускае фэнтэзі і кніга для невідушчых дзетак
            Дата публікацыі: 16.12.2019

                                                             1. Успаміны Радзіма Гарэцкага
                                                             Глеб  Лабадзенка,  які  арганізаваў  збор  сродкаў
                                                             на кнігу піша:
                                                             Акадэмік  Радзім  Гарэцкі  –  доктар  геолага-
                                                             мінералагічных навук. Сын геолага Гаўрылы
                                                             Гарэцкага,  аднаго  з  заснавальнікаў  Акадэміі
                                                             навук      Беларусі.      Пляменнік       класіка
                                                             беларускай  літаратуры  Максіма  Гарэцкага.
                                                             Радзім Гарэцкі ўсё жыццё займаўся навуковай
                                                             дзейнасцю,  пэўны  час  быў  віцэ-прэзідэнтам
                                                             Акадэміі  навук.  Пасля  Перабудовы  заняўся
                                                             грамадскай       дзейнасцю,      быў     гарачым
                                                             прыхільнікам незалежнасці Беларусі. Разам з
            Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным быў суарганізатарам Усебеларускага з'езда
            за незалежнасць. Узначальваў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
            Ахвяраваць  грошы  з  беларускай  карткі  можна  праз  сайт  molamola.  Па  пытаннях  атрымання
            асобнікаў  і  пераводу  грошаў  з-за  мяжы  трэба  пісаць  Глебу  Лабадзенку  на  мэйл
            labadzenka@gmail.com
            2. Асаблівая кніга
            Сацыяльна-культурная ўстанова «Моцарт» хоча выдаць шрыфтам Брайля казку выдатнай
            дзіцячай пісьменніцы Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска» у аздабленні вядомай мастачкі
            Аксаны Аракчэевай:
            Яе можна будзе не толькі прачытаць, але і ўбачыць яе казачнага героя. Скажаце: знайшлі
            дзіва! Звычайная кніга з малюнкам. Не звычайная. Бо чытаць гэтую кнігу і бачыць яе
            героя будуць не вачыма, а пальчыкамі. Кнігу мы робім для невідушчых дзетак. А
            малюнак у кнізе будзе не толькі яркі і маляўнічы, але, галоўнае, – рэльефны, «цёплы» на
            дотык – як і рукі майстроў, на чале з нашым добрым сябрам Наталляй Наземцавай, што
            зробяць яго. Такі малюнак «убачаць» дзеці з парушэннямі зроку тактыльна, памацаўшы
            ручкамі
            Дадаткам да кніжкі стане дыск з аўдыёзапісам казкі ў выкананні Народнага артыста Беларусі
            Віктара Манаева.
            Арганізатары абяцаюць, што кніжку атрымаюць усе школы, дзе вучацца дзеці з парушэннямі
            зроку.
            Ахвяраваць на выданне можна на сайце сацыяльна-культурнай установы «Моцарт»
            Імя кожнага спонсара абавязкова будзе пазначана ў кнізе. А тых, чый унёсак будзе большым за
            50 рублёў, чакае асобны падарунак – аўдыёдыск з запісам казкі і з аўтографамі аўтара, мастака і
            артыста.
                                                           Увага! Указвайце ў плацежным дакуменце код
                                                           праекта – 15, а таксама сваё імя і прозвішча.


                                                           3. Святлана Аўдзейчык, «Кніга Здольных»
                                                           Фэнтэзі шмат не бывае, а па-беларуску – тым
                                                           больш! Святлана Аўдзейчык узялася за справу
                                                           няпростую: напісаць такую кнігу. Ці атрымалася ў
                                                           яе, можна зразумець толькі прачытаўшы. Пакуль
                                                           на Ulej.by ідзе збор на першую частку трылогіі.
                                                           Між іншым, «Кніга Здольных» увайшла ў
                                                           паўфінал міжнароднага конкурсу «Новая дзіцячая
            кніга – 5» у намінацыі «Фэнтэзі. Фантастыка. Прыгоды»
                                                             31
   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36