Page 26 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 26

У казцы «Крыўда Старога Вадзяніка» хлопчык трапляе ў сапраўдную краіну Цудадзейнага
            — Царства Старога Вадзяніка, дзе пранікаецца скаргамі Старога на дзейнасць людзей, праз якую
            загінула рэчка Шнуроўка. Аднак і тут няма безумоўнага цуда, бо праз імгненне хлопчык ужо
            бачыць твар бабулі, якая сварыцца на ўнука за тое, што не паслухаў дарослых, пайшоў адзін на
            рэчку.  Атрымоўваецца,  што  і  тут  чароўнае  царства  прымроілася  хлопчыку.  Чароўныя  істоты
            дапамагаюць зразумець пэўныя факты, усвядоміць маральныя законы жыцця, бо ўсіх дзяцей з
            твораў пісьменніцы аб’ядноўвае праніклівая шчырасць і чуласць, кожны з іх праходзіць праз
            выпрабаванне і засвойвае для сябе вельмі важную ісціну.
                   Аўтарская  казка  яшчэ  цікавая  і  тым,  што  яна  часта  мае  розныя  крыніцы  і  адпаведна
            адчувае на сабе уплыў іншых мастацкіх твораў, як фальклорных, так і літаратурных. Аднак ёсць
            яшчэ адна аснова, якая вызначае маральную культуру казак, яна суадносіцца з хрысціянскімі
            матывамі ў казачным сюжэце. Казкі Алены Масла апелююць да хрысціянскіх пачуццяў, менавіта
            таму  адмоўныя  героі  часта так  і  застаюцца не пакаранымі.  Для гэтага патрэбна выкарыстаць
            гвалт, што супярэчыць хрысцінскай маралі.
                   Ідэя  бессмяротнасці  душы  часта  абумоўлівае  і  трагічную  канцоўку  казак,  хаця  дзеці
            могуць нават і не адчуць гэтай трагедыі, успрыняць яе як чароўнае ператварэнне. Амерыканскій
            псіхіятр Ірвін Ялам сцвярджае, што дзеці ўжо ў малым узросце адкрываюць для сябе смерць, што
            выклікае  ў  іх  трывогу.  Дзіця  змагаецца  з  гэтай  трывогай  двума  шляхамі:  не  верыць  у
            непазбежнасць  смерці,  яе  незваротнасць  (іншымі  словамі,  стварае  ўласны  міф  пра
            бессмяротнасць) і верыць ва ўласную выключнасць ці ўвогуле ўпэўнена, што дзеці не паміраюць.
            Такім чынам, з боку псіхалагічнага ўспрымання імі смерці такая канцоўка апраўдана. А ў апошні
            час усё большасць псіхолагаў, а таксама прадстаўнікоў царквы лічыць, што гэта і карысна для
            таго, каб навучыць дзяцей правільна ацэньваць смерць і не адчуваць жаху перад смерцю іншых.
            У якасці самага эфектыўнага сродку ў задавальненні жадання атрымаць інфармацыю пра смерць
            лічыцца менавіта казкатэрапія, прычым у рэкамендацыйным пераліку кніг прапаноўваюцца ўсё
            тыя ж казкі Г. Х. Андэрсена.
                   Казкі  Алены  Масла  не  толькі  прывіваюць  дзецям  хрысціянскія  каштоўнасці,  а  яшчэ  і
            паспяхова  выконваюць  педагагічна-псіхалагічныя  задачы.  Магчыма,  найбольш  паказальнай  у
            гэтым сэнсе з’яўляецца казка «Пакінутае дзіця», у якой прапануецца хрысціянская мадэль свету:
            дзеці жывуць у Даліне шчасця, як анёлы, і анёлы іх жа назад і забіраюць пасля смерці. Увогуле
            казка дае адказы на многія  «дарослыя» пытанні  дзяцей:  «Адкуль я узяўся? Чаму тата і  мама
            разышліся? Чаму некаторыя дзеці няшчасныя?» Невыпадкова Даліна шчасця ў казцы знаходзіцца
            на небе, з якім звязаны сюжэты многіх казак пісьменніцы.
                   Нябёсы  як  бясконцы  працяг  Сусвету  прысутнічаюць  ва  ўсіх  рэлігіях.  У  хрысціянстве
            нябёсы  —  гэта  не  толькі  новае  жыццё  для  памерлых,  але  і  месца  прысутнасці  ўсёведнага  і
            ўсемагутнага Бога. У казцы «Першая прыгажуня» галоўны прысуд у спрэчцы пра прыгажосць
            дзяўчат  выносяць нябёсы, прычым прысуд  іх  даволі  справядлівы. Яны выбіраюць прыгожую
            менавіта душою і дапамагаюць ёй стаць шчаслівай. Смерць герояў у творах «Палярная зорка» і
            «Зорачка»  звязана  са  здольнасцю  герояў  ахвяраваць  дзеля  шчасця  іншых  і  ўсёмагутнасцю
            дабрыні.
                   У творчасці Алены Масла адлюстравана і тэндэнцыя да напісання больш аб’ёмных твораў
            — казачных аповесцей. Гэты жанр патрабуе не толькі максімальнай індывідуалізацыі галоўнага
            героя і стварэння некалькіх сюжэтных ліній, але і максімальнай забаўляльнасці, бо ўвагу дзяцей
            патрэбна трымаць даволі доўга.
                   Ідэальнымі  прапорцыямі  такога  ўплыву  вылучаецца  кніга  «Вандроўка  з  божымі
            кароўкамі», якую можна аднесці да аднаго з самых удалых твораў пісьменніцы. У пачатку кнігі
            аўтар  развівае  ідэю  знакамітай  дзіцячай  заклічкі  пра  божую  кароўку,  стварае  сваіх  божых
            каровак, якія лятаюць у Краіну Паветраных Замкаў. Але аднойчы яны прыносяць адтуль дрэнную
            навіну:  прапала  прынцэса  Чысцюля.  А  роля  ў  яе  незвычайная  —  яна  сваімі  чароўным  сітам
            ачышчае  мары  людзей  ад  дрэнных  думак.  З  просьбай  знайсці  прынцэсу  божыя  кароўкі
            звяртаюцца да хлопчыка Даніка, які згаджаецца дапамагчы. У другой частцы кнігі завязваецца
            асноўны  канфлікт  паміж  станоўчымі  і  адмоўнымі  персанажамі,  сюжэт  становіцца  больш
            дынамічным. У якасці галоўнага героя выступае ўжо герой-аднагодак чытача Данік, а дарослы
                                                             26
   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31