Page 27 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 27

апавядальнік  адыходзіць  у  другі  бок.  Займальнасць  кнігі  для  дзяцей  відавочная:  прыгоды
            аднагодка,  якому  прыходзіцца  супрацьстаяць  сапраўднаму  касмічнаму  пірату  Дзюрабою,  не
            пакінуць абыякавым маленькага чытача.
                   Ёсць тут і ўсе вышэйзгаданыя прыметы маслаўскага стылю: высокая, вызначальная роля
            нябёс і яго насельнікаў, ідэя пра матэрыяльнасць нашых думак і мар, імкненне да іх чысціні,
            адсутнасць  адкрытага  пакарання  злодзея  (Дзюрабою  прапаноўваюць  служыць  у  Краіне
            Паветраных  Замкаў).  Прычым  брудныя  думкі  супастаўляюцца  аўтарам  з  брудным  дымам  ад
            фабрык і заводаў, бо іх разам адсейвае прынцэса і адпраўляе на касмічны сметнік.
                   Увогуле,  экалагічная  тэматыка  сама  па  сабе  таксама  даволі  блізкая  творчасці  Алены
            Масла. Гераіня аповесці жабка пані Чаротная вымушана ісці ў падарожжа на Балтыйскае мора.
            На шляху ёй сустракаюцца самыя розныя перашкоды, аднак заканчваецца ўсё аптымістычна:
            вяселлем пані Чаротнай і яе балтыйскага жаніха. Нягледзячы на ўсю заможнасць сям’і жаніха,
            пані  Чаротная  з  абраннікам  вяртаюцца  на  Радзіму.  Патрыятызм  разглядаецца  ў  творы  як
            захапленне сваім месцапражываннем, яго прыродай, вывучэнне гісторыі, паважлівыя адносіны
            да  іншых  краін.  Радзіма  мае  канкрэтнае  ўвасабленне  ў  выглядзе  раслін,  жывёл,  краявідаў,
            помнікаў, уласцівых для Беларусі.
                   Па-свойму  ўнікальнай  можна  лічыць  кнігу  «Каляды  з  хроснай»,  для  якой  характэрны
            прыметы  каляднай  казачнай  аповесці.  Заснавальнікамі  каляднай  казкі  лічацца  Ч.  Дзікенс
            («Калядная песня ў прозе») і Г. Х. Андэрсен («Дзяўчынка з запалкамі»). У такім творы абавязкова
            адбываецца цуд і перараджэнне героя. У цэнтры казачнай каляднай аповесці аўтара — дзяўчынка
            і  яе незвычайная хросная. Як правіла, героі  каляднай казкі знаходзяцца ў стане духоўнага ці
            матэрыяльнага крызісу. Гераіню гэтай кнігі нельга назваць няшчаснай, але ўвесь час дзяўчынка
            згадвае свайго тату і сумуе, што зараз ён далёка ад сям’і яна з ім рэдка бачыцца. У лепшых
            традыцыях  каляднай  казкі  менавіта  з  татам  дзяўчынкі  звязаны  апошні  цуд  у  творы:  бацька
            прылятае на Пегасе да дачкі. Прычым цуд здарыўся не толькі па ініцыятыве хроснай, але і па
            жаданні  самога  таты,  які  раптам  пачаў  пісаць  вершы  для  сваёй  дачушкі.  Апошняму  эпізоду
            папярэднічаюць розныя прыгоды, чароўныя і рэалістычныя, што здараюцца з дзяўчынкай і яе
            хроснай. Ёсць тут і з’яўленне анёлаў (тое, без чаго не абышлася б калядная казка), і чарговы
            зварот  казачніцы  да  тэмы  нябёс  і  зорак  (хросная  дае  сваёй  падапечнай  каменьчыкі,  і  тыя
            ператвараюцца ў зоркі, калі яна робіць нешта добрае).
            Але прысутнічаюць у творы і больш рэалістычныя сюжэты, здольныя навучыць дзіця станоўча
            вырашаць  любыя  канфлікты.  Напрыклад,  калі  хросную  спыніў  паставы  і  папрасіў  заплаціць
            штраф, яна не проста выконвае патрабаванне, але яшчэ і перадае сыну міліцыянера плюшавага
            мядзведзіка. Паставы яшчэ даволі доўга не можа адысці ад шоку, бо плюшавы мядзведзік і ёсць
            любімая цацка яго сына. Усе праблемы хросная вырашае станоўча і з павагай да свайго апанента.
            І такія паводзіны здаюцца сапраўдным цудам для людзей, звыклых да даволі агрэсіўнага стылю
            вырашэння праблемных сітуацый.
            У чым жа рэцэпт казак Алены Масла?
                   Можа  быць,  у  тым,  што  ў  іх  узята  лепшае  з  казачных  традыцый  класікаў,  народных
            традыцый і хрысціянскай стратэгіі жыцця.
            У тым, што дарослы ў іх не чытае мараль, а становіцца суразмоўцам дзіцяці.
            У тым, што ў аснове гэтых твораў — абсалютная дабрыня і любоў да ўсяго, што атачае.
            А любоў і дабрыня, як бы не мяняўся свет, заўсёды будуць асновай любой сістэмы выхавання
            дзіцяці — каб выхаваць Чалавека, які любоў і дабрыню ўмее аддаваць.

                                                                                           Таццяна Пятроўская
            http://zviazda.by/be/news/20170524/1495655828-kazki-dlya-dzyacey-i-dlya-daroslyh-charounyya-
            tvory-aleny-masla








                                                             27
   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32