Page 23 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 23

Казкі для дзяцей і для дарослых: чароўныя творы Алены

            Масла


            24.05.2017

                   «Я заўсёды меў на ўвазе, што пішу казкі не толькі для дзяцей, але і для дарослых…Дзяцей
                                   больш забаўляе сама фабула, а дарослых цікавіць укладзеная ў казкі ідэя».
                                                                                                 Г. Х. Андэрсен
                   У  цуд  трэба  верыць  безумоўна.  Як  вераць  у  магію,  у  Боскія  сілы  і  іншыя
            невытлумачальныя рэчы. Дзеці вераць у цуд, ім не патрэбны доказы.
                   Дарослыя — іншыя. Ім трэба заўсёды ведаць складнікі кожнай рэчы, таму іх не цікавяць
            казкі.  Але  ёсць  творы  для  дзяцей,  здольныя  закрануць  зусім  не  дзіцячыя  пачуцці  нават  у
            дарослых. Менавіта гэта мела на ўвазе бібліятэкар, даючы мне кнігу Алены Масла і кажучы, што
            было  б  добра,  калі  б  экзэмпляр  казкі  «Пакінутае  дзіця»  меўся  ў  кожным  радзільным  доме.
            Маўляў, гэта была б лепшая спроба адгаварыць маці пакідаць дзіця без бацькоў.
                   Алена Масла — майстар аўтарскай казкі. Апошняя знаходзіцца вельмі далёка ад казкі
            фальклорнай, мае сваю эстэтычную канцэпцыю. Героі ў такіх казках больш індывідуалізаваныя,
            іх  характарыстыка  можа  мяняцца  на  працягу  ўсяго  твора.  І,  канечне,  такі  твор  мае  некалькі
            ўзроўняў  прачытання:  адзін  —  для  дзяцей,  другі  —  для  дарослых.  А  гэта,  у  сваю  чаргу,
            прыводзіць  да  пэўнай  ускладненасці  ўсяго  твора.  Адзіным  безумоўным  патрабаваннем  для
            любой казкі з’яўляецца ўстаноўка на вымысел, што яднае яе, напрыклад, з фэнтэзі.
                   У выпадку з казкамі Алены Масла ўзнікае яшчэ адно звяно параўнання — прыпавесць.
            Аднак  калі  ў  прыпавесці  сюжэт  можа  быць  рэдуцыраваны  да  параўнання,  то  ў  яе  казках
            прысутнічае паўнавартасны сюжэт і створаны сапраўдныя характары. Акрамя гэтага, яе творы
            вылучае прэтэнзія на больш арыгінальную і глыбокую думку, што так даспадобы дарослым.
                   У якасці прыклада прапануем дзве казкі з падобным сюжэтам: «Будзільнік» і «Гісторыя
            адной канапы». Абедзве распавядаюць пра звычайныя рэчы, якія жывуць сваім уласным жыццём.
            Так, Будзільнік крыўдзіцца на гаспадара за тое, што яго занадта часта рамантуюць, не жадае
            мірыцца з новымі хуткімі стрэлкамі ў сваім механізме і спецыяльна ламае іх. Заканчваецца казка
            зусім не па-казачнаму, але лагічна: «…на гэты раз, убачыўшы, што будзільнік сапсаваўся зноў,
            гаспадар не стаў яго рамантаваць. Здаў майстру на дэталі, а сабе купіў новы». Ніякіх высноў і
            вылучанай маралі няма. Але чытач адразу разбярэцца, што да чаго. Празмерная ганарлівасць
            Будзільніка  перакрэсліла  яго  галоўную  функцыю  —  служыць  гаспадару,  а  не  дабівацца
            жорсткага падначалення сабе кожнай дэталі.
                   У  казцы  «Гісторыя  адной  канапы»  аўтар  зноў  прадстаўляе  неадушаўлёны  прадмет  і
            паступова ажыўляе яго: спачатку праз апісанне, так скажам, не характэрных для мэблі рысаў:
            умення чытаць, кемлівасці. Потым перад намі раскрываюцца думкі Канапы і яе перажыванні.
            Любіміцу ўсёй сям’і спасцігае часты лёс старой мэблі: яе адвозяць на лецішча. Але, у адрозненне
            ад Будзільніка, Канапа не толькі здолела скарыцца са сваёй доляй, але і знайшла ў гэтым свае
            плюсы і яшчэ больш аддана служыла сваім гаспадарам. Таму гаспадыня Канапы прыходзіць да
            наступнага рашэння: «Дарагі! Ці не падтрымаеш ты мой намер аддаць рэчы з гарышча ў музей?
            Няхай бы не пыліліся, а людзей радавалі!»
                   У вышэйназваных казках няма адкрытай маралі, відавочнай супярэчнасці дабра і зла, але
            кожны з герояў па-рознаму вырашае ўнутраны канфлікт: пазбавіцца гордасці, прыняць змены і
            працягваць служыць сваёй мэце або крыўдзіцца і ствараць перашкоды іншым.
                   Кожны  дзіцячы  твор  выхоўвае  ў  маленькіх  чытачах  патрэбную  мадэль  паводзінаў:  не
            размаўляй з незнаёмымі, як Чырвоны Капялюшык; не замахвайся на чужую маёмасць, як Ліса ў
            «Зайкавай  хатцы»  і  г.  д.  Акрамя  выканання  падобных  выхаваўчых  задач  казкі  Алены  Масла
            вучаць  пэўнаму  спосабу  мыслення:  назіраць  за  паводзінамі  персанажа  і  даваць  яму  ацэнку
            самастойна.  А  гэта  значыць,  што  маленькі  чытач  і  аўтар  стаяць  нароўні,  і  дарослы  ў  такім
            выпадку ўжо не маралізатар, а суразмоўца, сябар. Пры гэтым нярэдка творы могуць мець двайное



                                                             23
   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28