Page 19 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 19

акцёраў, журналістаў! Цікавыя мерапрыемствы – наперадзе – якраз цяпер працую над шэрагам
            Чытанняў у Літве. Але “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” – не адзіны мой аўтарскі праект. Вось
            Вы ведаеце, што з 2009 года свята Масленіцы прыватызаванае? Натуральна, мной! У сталічнай
            бібліятэцы імя Цёткі я праводзіла літаратурную вечарыну “МАСЛеніца: імпрэза не з бойкай, а з
            МАСЛАбойкай”.  Цудоўная літаратурная Масленіца атрымалася! Мару праводзіць яе штогод!
            Цяпер жа, да старога Новага году, рыхтую казачную вечарыну, якая станецца прэзентацыяй арт-
            студыі  “Казка”  –  гэта  яшчэ  адзін  з  маіх  праектаў,  здзяйснення  якога  чакаю  –  не  дачакаюся.
            Думаю,  будзе  вельмі  цікава  і  не  звычайна.  Па-казачнаму!    -  Ці  цяжка  сумяшчасць  сям’ю  і
            творчасць? Як да вашай творчасці ставяцца вашыя дзеці? -             У беларусаў ёсць такі выраз:
            “Свая ношка не цяжкая”. Мая сям’я – гэта частка мяне. І творчасць – частка мяне. Разам  і ёсць –
            я.  Я  не  падзяляю  сям’ю  і  творчасць.  Да  маіх  заняткаў  у  сям’і  ставяцца  з  вялікай  павагай,
            падтрымліваюць  мяне.  Так  і  я  стаўлюся  да  сваёй  сям’і  –  цікаўлюся  справамі  кожнага  і
            падтрымліваю ў захапленнях і дзейнасці сваіх дзяцей і мужа.         -  У гэтым годзе факультэт
            журналістыкі БДУ адзначае свой юбілей – 70-годдзе. Што можаце пажадаць студэнтам
            факультэта і усім студэнтам, якія мараць звязаць сваё жыццё з творчасцю? -                Вучыцца
            цаніць  каштоўнасць  дня  сённяшняга,  строіць  смелыя  планы  на  будучыню,  браць  урокі  ў
            мінулага!  На  журфаку  па-ранейшаму  –  вельмі  цікавы  выкладчыцкі  склад  –  і  старэйшыя
            выкладчыкі, і маладыя. Адна толькі кафедра літаратурнай крытыкі чаго вартая! Таму – умейце
            супрацоўнічаць  са  сваімі  выкладчыкамі,  навучыцеся  бачыць  у  іх  не  людзей,  якія  імкнуцца
            нашкодзіць на экзаменах, а на дасведчаных спецыялістаў, здольных і ахвотных перадаваць вам
            свае веды і досвед! Не забывацца на тое, што ўсё, што робіцца і ствараецца ў жыцці – павінна
            быць для чалавека, дзеля яго радаснага жыцця ў гэтым свеце. Не тэхналогіі дзеля тэхналогій,
            дзеля высокіх прыбыткаў – а для жывога чалавека! Быць такімі, каб у скрушныя моманты жыцця
            людзі  маглі  даверыць  вам  свае  праблемы  і  смутак,  а  вы  здольныя  былі  ім  дапамагчы.  І
            падтрымаць у поспехах і радасці! Журналістыка – вельмі адказная ў гэтым сэнсе прафесія.  Фаіна
            НАКАНЕЧНАЯ
            http://www.gazeta.bsu.by/2014/10/alena-masla-na-zhurfaku-nam-ne-padrazali-kryla%D1%9E/





































                                                             19
   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23   24