Page 17 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 17
Алена Масла: “На журфаку нам не падразалі крылаў…”
31 Oct, 2014.
У лістападзе факультэт журналістыкі БДУ адзначае
70-годдзе. За гэты час выпусцілася тысячы выдатных
спецыялістаў. Адна з іх – журналіст і пісьменніца Алена
Масла. У розныя гады, яна, аддаючы перавагу “дзіцячай”
журналістыцы, працавала ў выданнях “Піянер Беларусі”
(“Раніца”), “Туризм и отдых”, “Качели”. Была галоўным
рэдактарам газеты “Переходный возраст” і часопіса “Бярозка”,
загадвала рэдакцыяй дзіцячай літаратуры ў выдавецтве
“Мастацкая літаратура”. Аўтар кніг казак, серый кніг для
дзяцей і падлеткаў. Лаурэат прэміі Васіля Віткі, прэміі “За
лепшы твор для дзяцей – 2010”, “Дыплома чытацкіх сімпатый-
2007” ББА, прэміі ББА “Бібліязважанне-2013”. Член рэдкалегіі
часопіса “Вясёлка”, шэрагу часопісаў выдавецтва “Пачатковая
школа”. - Алена Сцяпанаўна, вы з 1984 па 1989 год вучыліся на факультэце журналістыкі
БДУ. Што значыць для вас гэты факультэт? Што ён вам даў у
станаўленні вашага творчага жыцця? - Адчуванне свабоды!
Праўда, я нават не ўяўляла да паступлення ў ВНУ, што вучоба можа
складацца толькі з прыемнасцяў! Гуманітарыі мяне зразумеюць: на
журфаку не трэба было штудзіраваць алгебру, геаметрыю, фізіку ды
іншыя прадметы, на якія ў школе столькі часу сыходзіла! Я з залатым
медалём школу скончыла, і на журфак паступіла, прайшоўшы творчы
конкурс і здаўшы толькі адзін іспыт – па беларускай мове і
літаратуры –толькі гэтым можна было апраўдаць час, патрачаны на
“не любімыя” прадметы. Я мела шчасце вучыцца ў Бондаравай
Ефрасінні Леанідаўны, Стральцова Барыса Васільевіча, Арловай
Таццяны Дзмітрыўны, Кірылавай Таццяны Дзмітраўны, Наркевіча
Аркадзя Іосіфавіча, Каваленкі Міколы Рыгоравіча, Рудэнка Ангеліны
Аляксандраўны… Кожны з іх – не проста выкладчык - постаць! Гэта, канешне, разумееш з гадамі.
А тады, у студэнцкую пару, проста трэба было не ленавацца браць тое, што яны шчодра
прапаноўвалі нам. Акадэмічныя веды, якія грунтаваліся на глыбокім вывучэнні прадмета, і
кругагляд, які яны імкнуліся пашыраць. Напрыклад, нам, студэнтам, быў адкрыты ўваход на
закрытыя прагляды ў Дом кіно і ўдзел ў дыскусіях з прафесіяналамі – дзякуючы Бондаравай Е.
Л. Разам з Арловай Т. Д. хадзілі на спектаклі, а пасля іх нам арганізоўвалі сустрэчы з рэжысёрам
і акцёрамі. Самае галоўнае – на журфаку нам не падразалі крылаў. Вучылі думаць, аналізаваць,
разважаць, фармуляваць і выказваць свае думкі. Навыкі, неабходныя і ў прафесіі, і па жыцці. А
што да творчасці – яна грунтуецца на гэтых складальніках. - Калі вы пачалі друкавацца? Якім
чынам вырашылі стаць менавіта пісьменніцай-казачніцай, бо вучыліся вы на журналіста?
- Друкавацца я пачала, сапраўды, у чацвёртым класе, у раённай газеце “Сцяг працы” (цяпер
“Мёрскія навіны”). Гэта былі казкі. Іх друкаваў і рэспубліканскі часопіс “Бярозка”, пасля – газета
“Чырвоная змена”. Казкі гучалі ў радыёперадачах “Рамантыкі” і “Нашы першыя сцяжынкі”. Была
актыўным юнкорам у газетах “Піянер Беларусі” і “Зорька” і не аднаразова перамагала ў розных
юнкораўскіх і літаратурных конкурсах, якія ладзілі гэтыя выданні. Дарэчы, на журфак паступала
17

