Page 14 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 14
У вашых казках падкупае адсутнасць сфармуляванай маралі:
аўтар не нудзіць, а дазваляе чытачу самастойна рабіць высновы.
Але ж добра бачна, што ў аўтара ёсць свой зразумелы пункт
гледжання наконт дабра ці зла. Усё ж чаму найперш вучыць
Алена Масла? Ад якіх напасцяў перш за ўсё вам хацелася б
засцерагчы сваіх маленькіх чытачоў?
Размова была з адной маладой мамай неяк. Яе дачка плакала,
прачытаўшы адну з маіх казак — «Воблачка». Дык маці ўпікала
мяне, аўтарку, за слёзы дачкі… Я тады сказала маладой маці, што я
радая за яе дачку, за тое, што ў яе чулае сэрца. І шчыра жадаю, каб
сэрца гэтага дзіцяці заставалася жывым увесь адпушчаны яму век.
Наогул, цяпер вельмі моцная тэндэнцыя да забаўляльнасці, у
літаратуры ў тым ліку. Тыя ж казкі Андэрсэна, у якіх святло часта
бывае выпакутаваным — часта называюць дэпрэсіўнымі. Але ж не
магчыма ўсё жыццё адскакаць і адвесяліцца! Якія толькі
выпрабаванні не пасылае людзям лёс, з якімі чалавечымі бедамі толькі не даводзіцца нам
сутыкацца… Ці маюць людзі маральнае права наракаць на бяздушша, абыякавасць, чэрствасць
грамадства у дачыненні да асабістых праблемаў, бедаў, калі імкнуцца засцерагчыся ад
суперажывання і дапамогі ў пару свайго дабрабыту тым, каму дапамога патрэбная?..
Вельмі люблю прыпавесць пра тое, як сустрэліся дзьве душы — адна з рая, другая з пекла, і сталі
дзяліцца, як ім жывецца.
— У нас страшна, — кажа тая, што з пекла. — У нас ёсць усё-усё, што пажадаеш, але да нашых
рук прывязаныя даўжэзныя драўляныя лыжкі, мы нічога імі ўзяць не можам.
— І ў нас тое самае, — адказвае тая, што з раю, — але мы тымі лыжкамі адзін аднаго кормім…
Мне падаецца, прыпавесць вычарпальная для разумення арганізацыі жыцця. «Рай» выключае
абыякавасць — менавіта ад яе мне хацелася б засцерагчы
сваіх чытачоў.
Ці вядомыя вам творчыя крызісы?
Канешне. Яны бываюць пасля інтэнсіўнай працы. Як па мне,
гэта натуральная з’ява. Твор — гэта, да ўсяго, ўвасобленая ў
словы энергія. Быў сасуд (творца) напоўнены — эмоцыямі,
ідэямі — ператварыў іх у твор — патрэбен час, каб зноў
энергію акумаляваць. Ва ўсякім разе, у мяне так… А людзі па-
рознаму працуюць, і плённа. Але я — «марудны» аўтар.
Ну і ў мяне шмат ад настрою залежыць.
Як вы адшукваеце выйсце? Ці ёсць у вас уласны пашагавы рэцэпт?
— Цудоўная мастачка Алена Лось некалі падаравала мне лялек з серыі «Паненкі». Сказала, што
рабіла іх, калі ёй не малявалася. Па-шчырасці, мяне ўразіла тое прызнанне Алены Георгіеўны, і
я надзвычай удзячная ёй не толькі за красунь-паненак, а за
рэцэпт пераадолення творчых крызісаў. Працаваць.
Мяняць род дзейнасці. Асвойвайць новыя справы. Не
зацыклівацца на няўдачах. Адным словам, рухацца, не
закісаць.
…Летам мінулага года Алены Георгіеўны не стала. А яе
«Паненкі» і жыццёвы ўрок — са мной.
Ці плануеце вы сваю працу? І як гэта наогул выглядае ў
пісьменніка: «Да 1 сакавіка напісаць казку»?
— Вось на дадзеным этапе жыцця у мяне атрымліваецца
«запланаванае» натхненне. Столькі збеглася спраў, столькі
14

