Page 11 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 11

А  сумным  прыкладам,  калі  добры  твор  застаўся  невядомым  шырокай  публіцы,  на  маю
            прыватную думку, можна назваць сітуацыю з кнігай Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць
            у казкі”. Вельмі люблю гэтую кнігу і мару пра часы, калі яна знойдзе выхад на масавага чытача
            і, што самае істотнае, знойдзе яго падтрымку і разуменне.
            Тут варта дадаць яшчэ і тую акалічнасць, што сітуацыя з прэзентацыямі і раскруткай твораў
            пагаршаецца ў наўпроставай прапорцыі з аддаленнем ад сталіцы. Калі ў Мінску яшчэ нешта раз-
            пораз ладзіцца, то ў рэгіёнах людзі і праз гады не ведаюць пра выхад той ці іншай кнігі. У шмат
            якіх малых гарадах проста пазачыняныя кніжныя крамы, а ў тых, якія ёсць, беларуская кніга
            нярэдка – на самых далёкіх паліцах. Праўда, дзеля справядлівасці варта зазначыць, што пару-
            тройку апошніх гадоў неяк да гэтай праблемы пачынаюць паварочваюцца тварам. Ва ўсякім разе,
            дбаць  пра  тое,  каб  кніжная  крама  адпавядала  свайму  прызначэнню,  а  не  была  філіялам
            гаспадарчай крамы, дзе кнігі суседнічаюць з пральнымі парашкамі.
            — Ці ёсць у Вас парада для тых хто піша (спрабуе пісаць) для дзяцей, як стаць сапраўдным
            дзіцячым пісьменнікам?
            А. М.: Аўтары па-рознаму пачынаюць пісаць для дзяцей. Астрыд Ліндгрэн, напрыклад, пісала
            толькі для дзяцей, а нехта піша і для дарослых таксама. Некаторыя пачынаюць пісаць, стаўшы
            бацькамі, як Андрэй Хадановіч з яго “Нататкамі таткі”, некаторыя пачынаюць пісаць для ўнукаў,
            стаўшы дзядулямі – і такіх прыкладаў шмат.
            Ну, але, мне падаецца, дакладна не варта ставіць так сабе задачу —  стаць  сапраўдным дзіцячым
            пісьменнікам! Нашмат важнейшым умець слухаць тое дзіця, што жыве ў табе самім, памятаць
            пра свае перажыванні  і  сваё ўспрыняцце свету  –  вось тады з’яўляюцца шансы нешта добрае
            напісаць.
            Наогул жа для фарміравання якаснай дзіцячай літаратуры трэба, каб было шмат разнастайных
            твораў. Каб нешта ў выніку выкрышталізавалася, літаратурны працэс не павінен стаяць на месцы.
            Слушна  заўважыла  шведскі  крытык  Яніна  Арлоў,  што  з  амаль  2000  кніг  для  дзяцей,  якія
            выходзяць у Швецыі, далёка не ўсе – шэдэўры. Але гэта чытво на розныя ўзроўні чытачоў, на
            розны густ. А застанецца – лепшае, час адсеіць аднадзёнкі.
            — Якія асаблівасці ўласцівыя творам для дзяцей, якія тэмы найбольш актуальныя, што
            глабальна адрознівае дзіцячую і дарослую кнігі?
            А. М.: Наўрад нехта ведае ўніверсальны рэцэпт стварэння дзіцячай кнігі. Але відавочна ёсць
            пэўныя асаблівасці, звязаныя найперш з надзвычайнай датклівасцю дзяцей. Дзеці – гэта людзі з
            аголенымі  нервамі,  яны  востра  адчуваюць  фальш.  Таму  ў  развагах  пра  ўніверсальны  рэцэпт
            абмяжуюся вельмі слушнай парадай Астрыд Ліндгрэн: “Пісаць для дзяцей трэба таксама, як для
            дарослых, толькі значна лепш”.
            Наогул, дзіцячая літаратура – гэта не маналіт. Гэта шматжанравая літаратура, якая ствараецца з
            улікам псіхалогіі дзіцяці. Дзіця адмалку – частка грамадства, і ўсё, што ў грамадстве адбываецца,
            самым непасрэдным чынам датычыць дзяцей. Добрая кніга можа стаць найлепшым сябрам, калі
            дапаможа знайсці адказы на жыццёвыя пытанні, зразумець сутнасць нейкіх сацыяльных праблем
            і вызначыцца ў стаўленні да іх, урэшце, падорыць незабыўныя хвіліны эмацыйнага ўзрушэння ці
            вострых перажыванняў.
            — На ваш погляд, дзіцячы пісьменнік павінен быць педагогам?
            А. М.: Педагог,  уласна кажучы, гэта той, хто ўмее знайсці падыход да дзіцяці (не блытаць з
            нуднымі “вучылкамі”!)  Ну дык і дзіцячы пісьменнік мае права называцца добрым педагогам,
            калі ён знайшоў сцежку да сэрца свайго чытача. Іншае справа, што дзіцячая літаратура, бывае,
            грашыць  павучэннямі  і  маралізатарствам.  Такія  творы  нярэдка  вельмі  любяць  школьныя
            настаўнікі і выхавацелі садкоў, але часам не вельмі любяць самі дзеці...
            — Ці не перасталі сучасныя дзеці быць наіўнымі, можа, ім больш не патрэбныя казкі з
            добрымі чароўнымі істотамі, а патрэбныя самалёты, кампутары і астатнія рэаліі дарослага
            свету?
            А.  М.:  Якія  б  не  былі  тэхналогіі,  як  бы  не  развівалася  цывілізацыя,  чалавек  кардынальна  не
            мяняецца.  Таму  ніхто  не  пераканае  мяне,  што  фундаментальныя  традыцыйныя  каштоўнасці
            страчваюць актуальнасць і не цікавыя дзецям. Мумітролі Туве Янсэн жывуць у дзіўным свеце
            каметаў,  прыгодаў,  вандровак  –  іх  жыццё  насычанае  смелымі  самастойнымі  рашэннямі  і
                                                             11
   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16