Page 8 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 8

Мудрыя казкі — малым і вялікім падказкі



            3 июня 2010
            Масла, А.С. Першая прыгажуня: казкі; для дзяцей сярэд. шк. узросту/Алена Масла; маст. Тамара
            Шэлест. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 136 с.: іл.

            “Слухай, мой харошы, я раскажу табе казку пра Вялікую Мядзведзіцу. Жыве яна за высокімі-
            высокімі гарамі, ды яна за іх большая: калі выпрастаецца на ўвесь рост, з-за гор выторкваецца
            чорная калматая галава і засланяе сонца. А калі Мядзведзіца задзірае ўгору лапы, то дастае імі
            ажно да неба...” Так пачынаецца адна з казак Алены Масла. І назва ў яе — “Праўдзівая зорная
            казка”. Чытаючы гэты і іншыя творы, якія склалі новую кнігу вядомай дзіцячай пісьменніцы
            “Першая  прыгажуня”,  неўспадзеў  думаеш,  што  сапраўды  некаторыя  казкі  падобныя  на
            сапраўдныя гісторыі.  Гледзячы, з якім настроем чытаеш іх і  адкрываеш герояў, прыдуманых
            альбо  падгледжаных  Аленай  Масла  ў  жыцці.  Прывабліваюць  у  кнізе  не  столькі  фантазія  і
            прыдумкі аўтара, колькі сугучнасць казачных сюжэтаў жыццёвым клопатам малых і дарослых.
            Невыпадкова ж і падзагаловак у кнігі дастаткова ясны і ў многім вызначальны: “Мудрыя казкі —
            малым і вялікім падказкі”.
            https://www.sb.by/articles/mudryya-kazk-malym-vyal-k-m-padkazk-.html

























































                                                             8
   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13