Page 5 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 5

Масла Алена Сцяпанаўна – беларуская дзіцячая пісьменніца, аўтар шэрагу
            кніг казак, журналіст - нарадзілася ў 1967 годзе ў в.Мілашова. Пасля заканчэння Міёрскай СШ
            №2  з  медалём,  дзяўчына  паступіла  на  журфак  БДУ.  Працавала  пераважна  ў  дзіцячай
            журналістыцы  (газеце  “Піянер  Беларусі”  (“Раніца”),  часопісе  “Качели”,  была  галоўным
            рэдактарам газеты “Переходный возраст” і часопіса “Бярозка”, загадчыцай рэдакцыі дзіцячай
            літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Член рэдкалегіі часопіса "Вясёлка" і дзіцячых
            часопісаў выдавецтва "Пачатковая школа", дзе змяшчае свае апавяданні. З 2014 года – аспірантка,
            а потым супрацоўнік кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі.
                   Масла  Алена  Сцяпанаўна—уладальнік  літаратурнай  прэміі  імя  Васіля  Віткі  (2012),
            “Залаты  Купідон  –  2010”,  у  намінацыі  “За  лепшы  дзіцячы  твор”,  узнагароджана  дыпломамі
            чытацкіх  сімпатый  Беларускай  Бібліятэчнай  Асацыяцыі  (ББА)  за  2006  і  2013  гады  (зборнікі
            “Рождество у крестной”, “Таямніцы закінутай хаты”,”Вандроўка з божымі кароўкамі”). У 2007
            годзе  ўзнагароджана  Ганаровай  граматай  Беларускага  дзіцячага  фонда.  У  2008  годзе
            ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за плённую
            працу ў кнігавыдавецтве. Кніга “Прыгажуня” заняла першае месца на нацыянальным конкурсе
            “Мастацтва кнігі”. 2019 год — Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Біянкі  у намінацыі
            «Казка», за кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі».
                   Мультфільм,  створаны  па  апавяданні  “Лагодны  воўк”,  стаў  лепшай  анімацыяй  на
            кінафестывалі “Лістапад” у 2018 годзе.
                   Алена  Масла—творчая  асоба.  У  2011  распачала  праект  “Мілашоўска-Мілашаўскія
            чытанні”, на якіх успамінаюцца ўсе таленты, якія нарадзіліся на Міёршчыне. Таксама з’яўляецца
            аўтарам ідэі стварэння на радзіме мастацкай галерэі з незвычайнай назвай “Пуня”.
                   Казкі Алены Масла—гэта цікавыя і павучальныя гісторыі, без узроставых межаў, якія
            прымушаюць задумацца аб сваіх учынках—“дзецям і дарослым падказкі”.
                   “Жыццё  самай  маленькай  казюркі  на  зямлі—з’ява  цудоўная  і  непаўторная.  А  чалавек
            толькі тады мае права называцца найразумнейшым у прыродзе, калі шануе акаляючы свет і
            разумее, што Зямля—дом для ўсіх, хто на ёй жыве”,—піша Алена Масла. Казкі “Вандроўка з
            божымі кароўкамі”, “Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала”, “Балотныя прыгоды” маюць
            экалагічную накіраванасць.
                   Інтрыгуючыя назвы казак (“Мяне завуць Лахнэска”, “Таямніцы закінутай хаты” і інш.),
            займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі
            юнака, але і дарослага чалавека. Казка не мае ўзроставых межаў, яна звернута да таго дзіцяці, які
            ўсё жыццё жыве ў чалавеку. У яго душы, у яго сэрцы, у яго пачуццях. Казачныя сюжэты Алены
            Масла сугучныя жыццёвым клопатам малых і дарослых.
                   Алену Масла можна назваць адной з самых вядомых і тыражных казачніц Беларусі. Яе
            кнігі любяць і чытаюць. Яе творы перакладзены на многія мовы і выдаюцца ў розных краінах. З
            самых экзатычных—рэспубліка Мары Эл, часопіс "Ончыко". Часопіс “Дзіцячая раман-газета”
            (Масква) за кастрычнік 2019 г змяшчае пераклады казак Алены Масла.
                   Асобныя творы Алены Масла ўключаны ў зборнікі серыі “Школьная бібліятэка”
            (“Пакліч у госці”, “Цудадзейны карагод”).
                   Дзейнасць  пісьменніцы  вельмі  шматгранная.  У  2009  годзе  ў  выдавецтве  "Мастацкая
            літаратура"выйшла  кніга  казак  Уладзіміра  Караткевіча  “Лебядзіны  скіт",  укладальнікам  якой
            з’яўляецца Алена Масла. У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках праекта «Клуб кніжных
            прафесараў» прайшлі музейныя чытанні. Дзеці чыталі казку «Мяне завуць Лахнэска» разам з яе
            аўтарам.
                                                             5
   1   2   3   4   5   6   7   8   9   10