Page 9 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 9
Алена Масла: “Дзіцячая кніга павінна даваць чытачу
адчуванне добразычлівасці свету”
28.03.2013
Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага класіка, таму тэмай конкурсу
стала дзіцячая літаратура. Прыём твораў у самых разнастайных жанрах і формах — ад прозы,
паэзіі, драматургіі да коміксаў — працягваецца да 1 жніўня. З умовамі ўдзелу можна пазнаёміцца
тут. Сярод сябраў журы конкурсу — пісьменніца, казачніца, аўтарка некалькіх кніг для дзяцей
Алена Масла. Нядаўна Алена Сцяпанаўна правяла лекцыю па дзіцячай літаратуры ў Школе
маладога пісьменніка, што дзейнічае пры СБП. А ў сённяшняй размове творца распавядае пра
спецыфіку працы над творамі для маленькіх чытачоў, пра праблемы і дасягненні беларускай
выдавецкай справы і пра тое, як можна выхаваць у дзяцей любоў да кнігі на роднай мове.
— Ці можа стаць дзіцячая кніга бестсэлерам? І
ці ёсць у нас аўтары, якія, на вашую думку, маглі
б стварыць яго?
Алена Масла: Безумоўна, ёсць. У нас бракуе
традыцыі гадаваць дзяцей на сваім – вось гэта
праблема. І дзеля прыкладу развагі можна пачаць з
таго, што сталася ўжо класікай, як, напрыклад,
“Сярэбраная табакерка” Змітрака Бядулі. Нельга
сказаць, што кніга занядбаная ўвагай – яна якраз-
такі і перавыдаецца, і спектакль па ёй ішоў… Але
проста нейкі менталітэт такі ў нас, што лепшае мы
шукаем за светам. Не буду спрачацца: перакладная
літаратура – гэта цудоўна. Цудоўна ведаць
найлепшыя кнігі замежжа. Але хіба можна гадаваць
дзіця, улюбёнага ў родную зямлю, без кніг,
створаных яе пісьменнікамі? І ёсць у нас аўтары,
якіх трэба выдаваць і перавыдаваць! Па-першае,
згадаю прадстаўнікоў старэйшага пакалення: Мікола Чарняўскі, Раіса Баравікова, Расціслаў
Бензярук, Ніна Галіноўская, Уладзімір Мацвеенка, Іван Муравейка… А якія цудоўныя творы для
дзяцей ёсць у нашых народных пісьменнікаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча! А творы
Уладзіміра Караткевіча, адрасаваныя дзецям, Васіля Жуковіча, Віктара Гардзея, Васіля Зуёнка...
З аўтараў сярэдняга пакалення, якія цікава пішуць для дзяцей, можна ўзгадаць Наталлю
Бучынскую, Пятра Васючэнку, Паўла Ляхновіча, Людмілу Рублеўскую… І маладзейшае
пакаленне — Вера Бурлак, Арцём Кавалеўскі, Серж Мінскевіч, Андрэй Хадановіч... Адным
словам – чытаць – не перачытаць!
Ну, а каб найлепшыя творы нашых аўтараў станавіліся камерцыйна паспяховымі праектамі,
патрэбна, паўтаруся, найпершы і асноўны складнік: цікавасць да свайго. А ў выпадку з кнігай без
ведання мовы таго не адбудзецца.
— Чаго не хапае беларускай дзіцячай літаратуры?
А. М.: Найперш не хапае ўвагі з боку грамадства. І гэта агульная для беларускай літаратуры
праблема. Літаратура нармальна развіваецца ў адпаведным моўным асяродку, і калі ён вузкі, то
з’яўляецца натуральная праблема — чытач малалікі і неабазнаны. Мне даводзіцца шмат
сустракацца са школьнікамі, і ў большасці аўдыторыяў узнікае неабходнасць не творы чытаць, а
праводзіць ліквідацыю непісьменнасці — то бок тлумачыць простыя беларускія словы. І самае
кепскае, што сітуацыя за апошнія гады толькі пагоршылася. Мову дрэнна ведаюць не толькі ў
гарадскіх, але ўсё часцей — і ў вясковых школах. Чытаю, да прыкладу, для малодшых класаў
адну са сваіх казак, разбіраем лексіку. Колькі намаганняў прыкладаем, каб знайсці дзяўчынак у
спаднічках, карункі на адзенні, а яшчэ высветліць, што ж такое апалонік і патэльня! Казка
9

