Page 12 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 12
рызыкоўнымі выправамі, але яны вяртаюцца дадому, дзе маці пячэ булачкі, а тата чытае газету –
у дом, дзе іх любяць і чакаюць. Вось прыклад удалага спалучэння казачнага і тых грунтоўных
сямейных і чалавечых каштоўнасцяў, якія я лічу, патрэбны дзіцячай літаратуры. Акрамя іншых
складнікаў, дзіцячая кніга павінна даваць чытачу адчуванне добразычлівасці свету.
— Калі б Вам прапанавалі даць назву прэміі для дзіцячай літаратуры, як бы яна
называлася?
А. М.: Ведаеце, я нядаўна думала пра гэта. Да прыкладу, у Беларусі ёсць прэміі імя Янкі Маўра,
Васіля Віткі ў часопісе “Вясёлка”, Міжнародная прэмія імя Астрыд Ліндгрэн, заснаваная
шведамі, – усё гэта добра і традыцыйна.
А вось у суседняй Украіне ёсць прэстыжная прэмія “Вялікі Вожык” – і мне падобны падыход
вельмі падабаецца. Наша “Літаратурнае прадмесце” мае прэмію “Блакітны Свін” – крэатыўна і
весела!
А ў выпадку з прэміяй за лепшы дзіцячы твор і пагатоў так быць павінна. Можа, назва
“Журавінка.by” падыйшла б? Вітамінна, карысна, прыгожа – і вельмі па-беларуску!
***
Алена Сцяпанаўна Масла нарадзілася ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскае вобласці.
Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газетах і часопісах для дзяцей,
рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце “Туризм и отдых”, галоўным рэдактарам газеты
“Переходный возраст”, часопіса “Бярозка”. Зараз — загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры
выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Піша казкі. Аўтар кніг казак “Каляды з хроснай” (2005),
“Таямніца закінутай хаты” (2005), “Першая прыгажуня” (2010) і інш.
Гутарыў Усевалад Сцебурака, для lit-bel.org (28 сакавіка 2013)
На фота: Алена Масла, аўтар фота Алена Казлова.
Источник: http://lit-bel.org/by/news/3670.html
12

