Page 16 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 16
А што дае сілы жыць і перамагаць?
Вера.
А якая ў вас зараз самая запаветная мара? Што б
вы загадалі Залатой Рыбцы?
Ведаеце, Ганна, я не вельмі люблю агучваць свае
мары. Жыццё вучыць абыходзіцца з імі беражліва,
агучваць тады, калі яны ўжо становяцца
здзейсненымі справамі — каб не сурочыць. Заўсёднія
ж мары — як у кожнага чалавека, пра здароўе і сілы
сабе і блізкім людзям, каб была магчымасць
рэалізаваць задуманае.
Мне здаецца, вельмі важна ўсведамляць асабістую адказнасць за тое, што ты робіш; успрымаць
падзеі жыцця як непазбежны ланцужок «асабісты ўчынак — наступствы для твайго жыцця»;
разумець, што ніхто не павінен скакаць пад тваю дудку, а тым больш — выконваць твае загады…
Жадаеш нечага — здзяйсняй мары праз настойлівую працу, добразычлівае стаўленне да свету.
Таму Залатую Рыбку, каб яна раптам трапілася мне, я б адпусціла на волю.
Ганна Севярынец
https://lit-bel.org/news/Nedztsyachiya-pitann-dlya-dztsyachay-psymenntsi-4682/
16

