Page 15 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 15
недапісаных рэчаў, што я адназначна для сябе вырашыла распісаць жыццё сваё па тыднях хаця б
на палову года.
Адразу хочацца зрабіць агаворку — калі Бог дасць, то па-іншаму, без плана, нічога не зробіш.
Ідэі, сюжэты новых твораў — іх шмат. І проста за ўседлівасцю бывае затрымка, а вось яе якраз
можна спланаваць. То бок, сядаць за стол і працаваць. І калі атрымаецца няўдала, лепей знішчыць
і пачаць нанова, чым шукаць апраўдання, чаму не пісаў сёння…
А што бывае, калі планы парушаюцца? Каго вы вінаваціце ў першую чаргу?
— Ну, што бывае? Я самаедка, мне лепш выконваць запланаванае, інакш сама сябе загрызу… А
наконт таго, каго вінавачу, калі нешта не атрымліваецца, вось што скажу. Калі пад гарачую руку
і вінаваціш некага ў няўдачах, зрыве планаў і г. д., то пакрысе, параскінуўшы глуздамі, замыкаеш
кола ўсё адно на сабе. Калі не шкадаваць сябе і займацца крытычным самааналізам, ва ўсіх сваіх
праколах і правалах усё адно вінаваты сам. Перапіхнуць адказнасць на іншых — блізкіх ці далёкіх
дзядзькаў і цётак — зманлівая справа.
Дзейнічаць самому, мець мужнасць прызнаваць свае памылкі ды імкнуцца выпраўляць іх — мне
здаецца, гэта ёсць рух наперад.
Ваша адміністрацыйная, кіруючая праца на
пасадзе рэдактара — ці не замінае творчасці?
Адразу ўдакладню: якраз з сярэдзіны лістапада
2013 года я ў творчым адпачынку, назавем гэта
так. У мяне наспела вострая неабходнасць шмат
што абдумаць, дапісаць, дарабіць, паразважаць
адносна будучай прафесійнай дзейнасці,
звярнуць пільнейшую ўвагу на здароўе… Таму
месяцы два пасля сыходу ў «творчы адпачынак»
я з асалодай, проста згаладаўшыся па
«адміністраванню» самых звычайных
гаспадарчых справаў ва ўласнай хаце, ва
ўласным тэмпе, упарадкавала сваю побытавую прастору; вярнулася да заняткаў фітнесам, вырабу
маіх любімых традыцыйных лялек… Апошнім жа часам зноў адгукаюся на запрашэнні да ўдзелу
ў прэзентацыях, творчых вечарынах — і сама арганізую іх.
А наогул, калісьці, як дзеці яшчэ былі малымі, заўважыла: найбольш паспяваеш зрабіць якраз
тады, калі час проста спрэсаваны разнастайнымі справамі так, што духу не перавесці. Дзяцей у
вёску адвязеш на канікулы — во ўжо напрацуешся, думаеш. Не! Разняволішся і збольшага
прабоўтаешся…
Так і з працаю. Калі служаць сілы, здароўе, актыўная праца дапамагае мабілізавацца. Зноў такі,
вы ж ведаеце: «Жаданне нараджае тысячы магчымасцяў, нежаданне — тысячы прычынаў». Таму
калі нешта настолькі ў душы сасьпела, што гатова нарадзіцца — час знойдзецца.
Ад чаго вы больш за ўсё стамляецеся?
Мяне вельмі стамляе гарадская мітусня; мне падабаецца напружаная праца (не аўрал, а менавіта
напружанасць!) — кшталту прамых эфіраў, дзе патрабуецца максімальная канцэнтрацыя і
арганізаванасць, а вось цягамоціна і аднастайнасць у працы проста выводзіць са строю. Люблю
працу ў камандзе, калі людзі з паўслова разумеюць адзін другога… Я адасобліваюся ад стасункаў,
замешаных на мітрэнгах — яны здольны не проста стамляць, а знішчаць.
15

