Page 6 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 6
Для асобы Алены Масла характэрны такія рысы, як дабрыня, чуласць, шчодрасць,
міласэрнасць. Яна часта з’яўляецца ініцыятарам дабрачынных акцый. Сацыяльна-культурнай
установай «Моцарт» выдадзена шрыфтам Брайля казка Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска» ў
аздабленні вядомай мастачкі Аксаны Аракчэевай. Малюнкі «ўбачаць» дзеці з парушэннямі зроку
тактыльна, памацаўшы ручкамі.
У Купалавым доме пры ўдзеле Алены Масла ладзiлася iмпрэза на карысць дзетак з
аутызмам. Для дзяцей гэта было сапраўдным святам.
Праяўляем вялікую цікавасць да яе асобы і творчасці і мы, яе землякі. Бо менавіта наша
Міёршчына, цудоўны край, надзелены ўнікальнымі прыроднымі багаццямі, натхняе пісьменніцу
на напісанне казак. “Дзяцінства маё прайшло ў Міёрах. На дзіва прыгожае месца—чысцейшае
возера, лясы, населеныя таямніцамі. Вось восеньскай парой, паколькі я вырасла ў тых мясцінах,
у нас было добрай сямейнай традыцыяй хадзіць у лес, збіралі грыбы і ягады. Вось я сярод ягад
найбольш вылучаю балотныя ягады: журавіны і брусніцы”. А цяпер, бываючы ў Міёрах, наведвае
заказнік, сустракаецца з землякамі, вучнямі, неабыякавая да сучасных праблем горада і раёна.
На сустрэчах з чытачамі па кнізе “Балотныя прыгоды” Алена Масла праводзіць майстар-класы
“Збіраемся на балота”: рыхтуе макет “мохавай палянкі”, на якую ўдзельнікам патрэбна
размясціць сапраўдныя журавіны, брусніцы, брыкеціну з балотнага торфу, расказвае, што такое
"хатуль" і вучыць яго вязаць. Гэта мае ў аўдыторыі вялікі поспех.
Малая радзіма Алены Масла вёска Мілашова. Адсюль яна родам, на беразе возера стаіць
бацькоўская хата. Пісьменніцкі талент Алены Масла праявіўся яшчэ ў дзяцінстве. І гэта
невыпадкова, бо ў доме было многа кніг і размоў пра іх. Бабуля і дзядуля—выдатныя
апавядальнікі. Першыя яе казкі “Зорачка” і “Воблачка” былі змешчаны ў раённай газеце “Сцяг
працы”, калі яна была ў чацвёртым класе. Пазней творы Алены Масла друкаваліся ў абласных,
рэспубліканскіх газетах.
Мы вырашылі сабраць максімальна поўную інфармацыю пра пісьменніцу і аб’яднаць ў
адным месцы ў выглядзе бібліятрансформера, які прадугледжвае поўныя фактаграфічныя і
бібліяграфічныя звесткі, на аснове якіх можна рыхтаваць розныя формы бібліяграфічных
дапаможнікаў, апрабіраваць новыя інфармацыйныя тэхналогіі з мэтай папулярызацыі беларускай
кнігі, беларускага слова, беражлівых адносін і любові да прыроды.
Творы
Закаханы ў Снягурку : апавяданні, казкі, мініяцюры / [уклад. А. С. Масла]. - Мн. : Маст. літ.,
2012. - 253, [1] с.. - (Маладзік)
Масла, А. С. Вандроўка з божымі кароўкамі : казач. аповесць / А. С. Масла. - Мн. : Маст. лiт.,
2007. - 62 с.: іл.
Масла, А. С. Жывыя рэчы : казкі / Алена Масла ; [аўт. пыт. і заданняў І. А. Буторына]. - Мн. :
Народная асвета, 2012. - 63, [1] с.
Масла, А. С. Пацучок Фэлік падарожнічае : казка / Алена Масла ; мастак Марыя Каратаева. -
Мн. : Звязда, 2013. - 32 с.
Масла, А. С. Першая Прыгажуня : мудрыя казкі - малым і вялікім падказкі / Алена Масла ;
мастак Тамара Шэлест. - Мн. : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. - 136 с.
Масла А.С. Таямніца закінутай хаты :казкі/Алена Масла.-Мн.: Маст.літ,2010.-110с.: іл.
Масло А.С. Рождество у крёстной : правдивые истории и немножко волшебства /Е.Масло.- Мн.:
Кавалер Паблишерс,2005.-47с.: ил.
Масла, А. С. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала : казачныя гісторыі з жыцця
дапытлівай рапухі-вандроўніцы, расказаныя ёй самой / Алена Масла. - Мн. : Маст. літ., 2010. -
85, [2] с.. - (Казкі XXI стагоддзя)
6

