Page 44 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 44
Як заквітнее бэз
25.10.2014, Міёрскія навіны
Літаратурная старонка
Наша зямлячка Марына Весялуха падрыхтавала для газеты "Звязда" (№200
за 21 кастрычніка) інтэрв'ю з пісьменніцай-казачніцай — ураджэнкай
Мілашова Аленай Масла пад загалоўкам "Пароль: бэз у квецені". Алена
Сцяпанаўна на працягу трох гадоў арганізоўвала Мілашоўска-Мілашаўскія
чытанні з удзелам вядомых сучасных літаратараў і творчых калектываў,
дзякуючы гэтаму пра нашу вёску пачула шмат людзей ва ўсіх куточках
Беларусі, а стараннямі кіраўніка краязнаўчага гуртка "Арганаўты мінулага"
Вітольда Ермалёнка распрацавана некалькі турыстычных маршрутаў, што
праходзяць праз Ідолта-Мілашова.
Калі меркаваць па аптымізму Алены Сцяпанаўны, Мілашоўска-Мілашаўскія
чытанні не толькі будуць працягвацца, яны дапаўняюцца мноствам іншых
праектаў. Сярод іх — мара ўратаваць старую Мілашоўскую школу і стварыць там
музей, наладзіць кантакты з музеем Чэслава Мілаша ў Літве (Шэтэні), арганізаваць
паездку ў Іўе, дзе пахаваны дзедзінскі Пётра Просты. Казачніца нават ўпэўнена,
што ў Мілашове, як некалі ўжо было, на Новы год з'явіцца самы сапраўдны Дзед
Мароз.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
https://mijory.by/litaraturnaya-staronka/6047-kak-zacvetyot-siren.html
Пароль: бэз у квецені
21.10.2014 Вёска, якая сілкуе душу
Можна сцвярджаць, што кожны куток Беларусі мае сваю непаўторную,
загадкавую і захапляльную гісторыю. Гэта менавіта той патэнцыял, які дае
магчымасць ураджэнцам краю ганарыцца роднымі мясцінамі, а гасцям —
здзіўляцца і захапляцца. Для госця Мілашова, што ў Мёрскім раёне Віцебскай
вобласці, — неверагодна прыгожая вёска з возерам незвычайнай формы,
«старым» і «новым» касцёламі, грыбнымі лясамі, ветлівымі і ўсмешлівымі
жыхарамі. Для нас, ураджэнцаў гэтых мясцін, — гэта той самы «шчымліва-
непаўторны край», які калісьці так удала апісаў Янка Сіпакоў. У ліку самых
яркіх праектаў, звязаных з гэтай вёскай, варта перадусім згадаць
Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні. Пра ўзнікненне ідэі, развіццё і іх
перспектывы мы гутарым з аўтарам праекта, пісьменніцай-казачніцай, маёй
зямлячкай — ураджэнкай Мілашова Аленай Масла.
44

