Page 49 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 49

ЦУДА-ПУНЯЙ  зацікавіліся  суседзі  і  журналісты.  На  двары  часта  з'яўляюцца
            турысты з суседніх Латвіі і Расіі. Дарэчы, вернісаж у пуні стаў новым элементам у
            штогадовым творчым праекце Алены Масла "Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні".
            У гэтым годзе ён пачаўся ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у суседняй вёсцы

            Ідолта з прэзентацыі дыска мясцовых вясельных спеваў, якія паўстагоддзя таму
            запісаў журналіст, пісьменнік і этнограф Сяргей Панізьнік, які родам з Бабышак на
            Міёршчыне.


                                                           —У 1969 годзе Сяргей прымчаўся ў вёску
                                                           Лявонпаль  на  маё  вяселле,—успамінае
                                                           пенсіянерка Яўгенія Адамовіч.—На грудзях
                                                           два фотаапараты, у руках— дыктафон. Усю

                                                           ўрачыстасць здымаў, размаўляў з людзьмі,
                                                           запісваў песні на плёнку…

                                                           ПРАЗ  50  гадоў  за  алічбоўку  культурнай

                                                           спадчыны  ўзяўся  прафесійны  музыка
            Сяргей  Доўгушаў.  У  выніку  выдаў  дыск  "Песні  і  найгрышы  вяселля  вёскі
            Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў".


                                                                                                            На


















            прэзентацыю дыска ў мясцовы касцёл пісьменнік не прыехаў—ён у Канадзе гасцюе
            ў дачкі. Аднак на паказе сабраліся амаль усе мясцовыя жыхары, якія яго ведаюць.
            Пад  скляпеннямі  храма  перад прыхаджанамі  выступіла нямала вядомых на ўсю

            рэспубліку гасцей. Напрыклад, этнограф і эксперт перадачы "Беларуская кухня"
            Ларыса  Мятлеўская  паўстала  перад  гледачамі  ў  вясельным  уборы  свацці  з
            палескага  рэгіёну.  Салісты  полацкага  фальклорнага  гурту  "Варган"  выканалі
            даўнейшыя  вясельныя песні, а  Сягрей Доўгушаў  сыграў на  рарытэтнай  колавай

            ліры.
                                                                                          Ігар МАТЭЛЕНАК.
                                                                                       Фота К. БЛАЖЭВІЧА.




                                                             49
   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54