Page 50 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 50

Добрыя гісторыі — у кнігах пісьменніцы-казачніцы з

            Мілашова Алены МАСЛА


           12.03.2019 Міёрскія навіны

            Культура
                                                            Маленькi дыназаўрык Лахнэска ўцякла
                                                           з  роднага  возера,  дзе  ўсе  яе  дражнiлi  за

                                                           нестандартную          знешнасць.        Затое     ў
                                                           сажалцы         яна     сустрэла        апалонiка
                                                           Апалона,  таксама  незадаволенага  сваім
                                                           выглядам.
                                                           Няважныя мадэльныя стандарты! Галоўнае

                                                           — душа. Фэлікам клічуць героя іншай кнігі.
                                                           Ён супраць замкнутага жыцця ў сутарэннях,
                                                           выбірае падарожнічаць: схадзіў у рэстаран,

                                                           на модную вечарыну, пакатаўся на джыпе…
                                                           А дадому вярнуўся з нявестай Ларыскай.
                                                           Арыгінальныя  персанажы,  неверагодныя
            сюжэты, павучальны змест, добрыя гісторыі — у кнігах пісьменніцы-казачніцы з
            Мілашова Алены МАСЛА. Пазнаёмімся бліжэй з цікавай асобай, шлях і адмысловы

            талент якой пачынаўся з міёрскай “раёнкі”.
            Алена Масла даўно мінчанка. У сталіцы засталася адразу  пасля паступлення на
            журфак  БДУ.  Але  разумныя  людзі  заўсёды  клапоцяцца  пра  малую  радзіму  і  не

            парываюць сувязей з ёй. Так і казачніца ўпэўнена, што Мілашова — самы слаўны
            куток на зямлі, да таго ж славуты гістарычна. Тут і незвычайны касцёл — адзіны ў
            стылі мадэрн у Беларусі, і сядзіба шляхецкага роду Мілашаў.
                   Менавіта  Алена  Масла  ў  2011  годзе  распачала  праект  “Мілашоўска-
            Мілашаўскіх чытанняў” падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта

            і  перакладчыка  Чэслава  Мілаша  —  блізкага  сваяка  гаспадароў  мясцовага
            фальварка.  Праект  прадугледжвае  адметныя  літаратурныя  і  гістарычныя
            мерапрыемствы, якія займелі прапіску не толькі на Міёршчыне, але ў Віцебску,

            Мінску, Літве. Хутка яны пройдуць у Мінскай Пушкінскай бібліятэцы сумесна з
            пасольствам Францыі ў памяць светлага імя французскага паэта-містыка Оскара
            Мілаша.
                   Дарэчы, у праграме тых жа чытанняў у Мілашове з’явілася мастацкая
            галерэя з дзіўнай назвай “Пуня”. Пра падзею расказвалі бадай што ўсе газеты.

            Алена Масла ўводзіць у курс справы:— Мая дачка Крысціна, студэнтка акадэміі
            мастацтваў,  прыехала  з  сяброўкай  у  Мілашова  на  пленэр.  Развешалі  карціны  ў
            старым свірне. Майму тату ідэя спадабалася. Ён адрамантаваў свіран — так узнікла

            “Пуня”.

                                                             50
   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54   55