Page 55 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 55
Сёстры-казачніцы Алена Масла і Наталля Бучынская правялі літаратурную сустрэчу на радзіме
У СШ № 3 імя Я. Томкі суботнім днём 14 верасня
адбылася сустрэча вучняў з пісьменніцамі-казачніцамі
сёстрамі Аленай МАСЛА і Наталляй БУЧЫНСКАЙ, іх
сяброўкай мастачкай Аксанай АРАКЧЭЕВАЙ. Гэта стала
працягам Мілашоўска-мілашаўскіх чытанняў, якія Алена
Сцяпанаўна праводзіць з 2012 года, і адным з
мерапрыемстваў экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны
Міёрскага краю».
Сустрэчу з пажаданнем
стварыць самім для сябе свята адкрыла завуч Вольга Федуковіч.
Прадстаўлю яго ўдзельніц. Алена і Наталля нарадзіліся ў
Мілашове ў настаўніцкай сям’і. Скончылі Мілашоўскую
базавую, а затым Міёрскую сярэднюю школу № 2. Яны рана
пачалі праяўляць свае творчыя здольнасці, яшчэ з Мілашова
дасылалі ў раённую газету казкі ўласнага сачынення. Паступова
імкненне пісаць кнігі для дзетак стала іх жыццёвым выбарам.
Аксана Аракчэева дапамагала маляўніча афармляць гэтыя
выданні. Яна – дачка знакамітага мастака Барыса Аракчэева. Пра
яго паказалі відэафільм, а Аксана Барысаўна прэзентавала
аўдыторыі кнігу пра бацьку і пачатак сваёй творчасці. У сям’і
Аракчэевых ужо чатыры пакаленні мастакоў. Цяпер на іх
прыкладзе шлях да творчасці могуць прасачыць і вучні СШ № 3 імя Я. Томкі.
Алена Масла даўно мінчанка, але сцвярджае, што сэрца і
душа яе назаўсёды засталіся на радзіме. Піша яна не проста казкі, а
пазнавальныя творы для малечы, у якіх нярэдка звяртаецца да
аб’ектаў і помнікаў прыроды на Міёршчыне. Напрыклад, дзеянне
апошняй кнігі «Балотныя прыгоды» адбываецца на нашай Ельні. Яе
героі – і рэальныя жывыя істоты, і фальклорныя, створаныя
фантазіяй народа. Пабачыць іх, атрымаць уяўленне пра персанажаў
дапамагаюць малюнкі Аксаны Аракчэевай. Кніга таксама папоўніць
школьную бібліятэку. Дарэчы, яе рускі варыянт адзначаны прэміяй
імя вядомага папулярызатара прыроды Віталя Біянкі за першае
месца. У зале быў прадэманстраваны мультфільм па казцы Алены
Масла «Лагодны воўк».
Галоўная гераіня многіх твораў Наталлі Бучынскай –
разумная і эрудзіраваная авечка Адэля. Казачніца возіць з сабой і заўсёды дэманструе яе лялечнае
55

