Page 53 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 53

Яльнянскае балота стала прататыпам для сучаснай

            беларускай казкі


           25.03.2019 Міёрскія навіны

            Літаратурная старонка
                                                      У зямлячкі Алены МАСЛА дзень распісаны
                                                     пахвілінна.  Таму  і  справы  ладзяцца,  і

                                                     паспявае шмат, і заяўляе пра сябе ўсё гучней.
                                                     У     сталічным        выдавецтве         “Пачатковая
                                                     школа”  на  днях  выйдзе  казачная  кніга
                                                     пісьменніцы  “Балотныя  прыгоды”  тыражом
                                                     паўтары тысячы экзэмпляраў. Але што самае

                                                     важнае  —  кніга  напісана  паводле  краявідаў
            Яльнянскіх балотных угоддзяў. Так што знакамітае балота “Ельня” цяпер і ў
            казках…

            Алена Масла дзеліцца з “Міёрскімі навінамі”:— Дзякую шчыра Івану Барку і
            Марыне  Гернат  з  гідралагічнага  заказніка  “Ельня”  за  кансультацыі,  фота.  Яны
            плённа паспрыялі стварэнню кнігі. Такія людзі слаўныя! Уражаная іх гатоўнасцю
            супрацоўнічаць, прафесіяналізмам, энтузіязмам!
                   НОВАЯ  кніга  абавязкова  папоўніць  не  толькі  сталічныя  кнігарні,  але  і

            міёрскія бібліятэкі. Патрымаеце, пачытаеце, улагодзіцеся адмысловымі малюнкамі
            мастачкі Аксаны Аракчэевай. Але найперш невялікі экскурс.
                   Кніга дзіцячая. Вашы пестуны, акрамя не- звычайных прыгод, адкрыюць для

            сябе скарбніцу ведаў па беларускай мове, вывучаць новыя назвы раслін, жывёл,
            птушак,  ягад,  спазнаюць  прынцыпы  дабрыні,  разам  з  галоўнымі  героямі
            Бульбінкам і Журавінкай зведаюць прагу да цікаўнасці і нават навучацца гатаваць
            беларускія стравы.
                   Інтрыгоўна? А то… Галоўны герой — хлопчык-разумнік Бульбінка, якому

            надакучыла  жыць  у  кнізе.  На  самалёціку-самаходзіку  ён  выпраўляецца  ў  свет.
            Самаходзік,  дарэчы,  таксама  адушаўлёны.  Прызямліліся  яны  побач  з  азёрамі  і
            неагляднымі абшарамі імхоў. Там сустрэлі Журавінку, якая на пару з Бульбінкам

            таксама становіцца галоўнай гераіняй кнігі.
                   Разам яны збіраюцца на балота, дзе поўна цікавостак, але і… небяспекі. Таму
            заадно  юныя  чытачы  вучацца,  якія  рэчы  неабходна  прыхапіць  для  балотных
            вандровак.  Гэта  і  гумовікі,  плашчы-дажджавікі,  сухія  шкарпэткі,  соль,  каб
            тамтэйшай вадой напіцца.

                   Тым  часам  Журавінка  расказвае  жашкі  (пужлівыя  гісторыі)  пра  балотных
            пачвар.  Гэта  Вужыны  Кароль,  Багнік,  Лознік,  Балотнік,  Аржавень,  Кікімары,
            Кадук… Знаёмімся з жывёльным, птушыным, раслінным каралеўствам. Ведаеце,

            чаму глушца так называюць? Увесну, спяваючы, ён так захапляецца, што ні на кога

                                                             53
   48   49   50   51   52   53   54   55   56   57   58