Page 57 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 57
Бібліяграфічны агляд «Творы Алены Масла”
Вандроўка з божымі кароўкамі
Автор: Масла Алена Сцяпанаўна
Жанр: Сказки народов мира
Язык: белорусский
Год: 2006
Добавил: Admin
Дата загрузки: 6 Апр 17
Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным
Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку.
Наперадзе Даніка чакаюць...
Алена Масла. Мяне завуць Лахнэска. Мiнск,
Адукацыя i выхаванне, 2016.
Той выпадак, калi iлюстрацыя i тэкст маюць
аднолькава важнае значэнне. Зрэшты, у кнiгах для зусiм
маленькiх так i павiнна быць. Пiсьменнiца Алена Масла i
мастачка Аксана Аракчэева разам распавядаюць
гiсторыю пра тое, як у звычайнай беларускай сажалцы
з’явiлася пачвара з возера Лахнэс. Але чаму ж пачвара?
Бедная Лахнэска, маленькi дыназаўрык, уцякла з роднага
возера таму, што там усе яе дражнiлi за нестандартную
знешнасць. Таму што ў модзе — пляскатыя, як камбала,
цi доўгiя i тонкiя, як вугор, а Лахнэска — вялiзная! Затое
ў сажалцы яна сустракае апалонiка па мянушцы Апалон,
якi незадаволены тым, што ён маленькi. Два лузеры
суцяшаюць адно аднаго i дапамагаюць зразумець сапраўдную сваю прыгажосць.
Як разумееце, аўтар тэкста намякае дзецям, што мадэльныя стандарты, якiя
навязваюцца сучаснай шоу–культурай, гэта падман. Зусiм не абавязкова быць
падобнай да Барбi, каб называцца прыгожай. Можна быць i Лахнэскай, у якой
доўгая шыя, вялiкiя вочы i мяккая скурка, i няважна, колькi яна важыць. З
дапамогай кнiгi i яе мастачкi можна зрабiць хатнi тэатрык, у якiм разыграць падзеi
казкi.
57

