Page 54 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 54
не зважае, хоць голымі рукамі бяры. Буякі, напрыклад, крыўдзяцца, што іх
называюць дурніцамі: людзі ж п’янеюць ад паху багны, а не ад ягад. А расянка —
драпежная расліна, якая сваімі ліпучымі лісткамі ловіць мушак і камароў.
Кніга навучыць гатаваць сапраўдныя беларускія кісель, грыбную поліўку,
локшыну, цукровую скібку. А таксама даведаецеся, дзе згубіў рогі лось Савось, як
выдра Лупыдра рыхтавала матэрыял пра баброў у мясцовую газету “Купіна”, пра
што філасофстваваў трытон Харытон, дзе чэрпала навіны сарока Клёка.
Свет кнігі бязмежны, загадкавы. Асабліва мяне больш за ўсё ўразіла выснова
трытона Харытона, які баяўся загінуць ад пашчы ратана Галавешніка, ды ратана
ледзь не з’ела чарапаха Саламаха. А выснова такая: на любую сілу свая сіла
знойдзецца. Але сіла кнігі Алены Масла бадай што непераадольная, бо пісьменніца
вучыць дзетак-беларусікаў разумнаму, добраму, вечнаму і роднаму. А гэта дарагога
каштуе.
— Казачны аповед “перабіваецца” пазнавальнымі, цалкам рэалістычнымі
разваротамі, што дапаможа настаўнікам, выхавальнікам праводзіць заняткі, урокі,
— заўважае зямлячка. Што ж, будзем чытаць, вучыцца, спазнаваць свет таямнічай
казкі ў Яльнянскім балотным царстве.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
54

