Page 47 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 47

далей ад горада. Будзем спадзявацца, што гэта пакуль вузенькая сцежачка зможа

            стаць  дарогай,  якая  пакрысе  верне  людзей  з  горада —  да  зямлі.  А  значыць,  да
            спрадвечных  рамёстваў,  традыцый,  аднаўлення  страчанага...  Урэшце,  памарыць
            нам пра гэта ніхто не перашкаджае. Мы не сядзім склаўшы рукі! Робім сёння ўсё

            магчымае.
            — Падзяліцеся планамі на будучыню. Хто наступны завітае ў Мілашова на
            чытанні?

            — У Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў адкрылася новая старонка— чарэйская.
            З-пад  Чарэі  родам  маці  мастачкі  Аксаны  Аракчэевай,  там  мастачка  захоўвае
            бацькоўскі  дом.  Улетку  я  гасціла  ў  яе,  пабывала  ў  Чарэі,  пазнаёміліся  з
            бібліятэкарам,  апантаным  краязнаўцам  Таццянай  Міхайлаўнай  Казлоўскай—

            вельмі  дасведчаным  чалавекам  у  тэматыцы  гісторыі  роду  Мілашаў!  Аксана
            актыўна ўключылася ў рух энтузіястаў па рэстаўрацыі Белай царквы ў Чарэі. Мая
            мара — знайсці магчымасць ратаваць старую Мілашоўскую школу і арганізаваць

            там  музей.  Шчыра  спадзяёмся,  што  нашыя  мерапрыемствы  дапамагаюць  рабіць
            крокі ў выбраным кірунку.
            Я  надзвычай  удзячная  загадчыку  аддзела  адукацыі  Мёрскага  райвыканкама

            Валерыю Анатольевічу Драбу і дырэктару Мілашоўскай школы Алене Вітальеўне
            Паўлоўскай, а таксама кіраўніцтву гаспадаркі «Мёрскі» за дапамогу ў арганізацыі
            чытанняў. Шчыра спадзяюся на іх далейшае садзейнічанне.

            Вельмі хачу наладзіць кантакты з музеем Чэслава Мілаша ў Шэтэнях (Літва), а
            таксама з Таварыствам сяброў Аскара Мілаша, якое дзейнічае ў Францыі з 1996
            года.  Яшчэ  ў  Бранскай  вобласці,  Пачопскім  раёне  (Расія),  выпадкова  адшукала

            вёску Мілашова— вось правяду расследаванне, якая яны нам радня. Хачу зладзіць
            паездку ў Іўе, дзе пахаваны Пётра Просты... Паставім шматкроп'е, бо планаў шмат,
            здзяйсняць трэба пакрысе.

            Што да майго Мілашова... Раскрываць усіх сакрэтаў не буду. Толькі скажу, што
            мілашоўцы ведаюць: на Новы год у іх заўжды хадзіў самы сапраўдны Дзед Мароз.
            Спадзяюся, той, які завітае сёлета, збярэ да сябе людзей не толькі з вёскі— з усяго
            раёна!

            Марына Весялуха.


            Фота Крысціны Пержуковай.


            http://www.zviazda.by/be/news/20141021/1413840918-parol-bez-u-kveceni










                                                             47
   42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52