Page 45 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 45

— Як увогуле ўзнікла ідэя правядзення Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў?

            — У 2011 годзе, калі святкавалася 100-годдзе з дня нараджэння Чэслава Мілаша,
            лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, я наважылася правесці першыя
            Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні. Адбыліся яны ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі.

            Даўно падступалася да гэтай тэмы, шэраг публікацый у СМІ пра родныя мясціны,
            іх гісторыю, славутых землякоў здзейсніла сама, пільна сачыла за тым, што пішуць
            краязнаўцы...  Як  вынікае  і  з  назвы  чытанняў,  сугучча  назвы  вёскі  Мілашова  і

            прозвішча Мілашаў не выпадковае. «Нашы» Мілашы, якія і адбудавалі фальварак
            Ідолта-Мілашова,  сваякі  Чэславу  Мілашу,  пра  іх  ён  згадвае  ў  кнізе  «Пошукі
            Айчыны». Аскар Мілаш, французскі паэт-містык— з Чарэі, што на Чашніччыне.
            Яго  прадзед—  Іосіф  Мілаш—  якраз  і  адкупіў  Ідолта-Мілашова  і  Чарэю  ў

            Францішка Сапегі, калі той не прыняў падданства Кацярыне ІІ і з'ехаў ў Аўстрыю...
            Аскар Мілаш— дзядзька Чэславу Мілашу і настаўнік у жыцці і літаратуры. Іх зоркі
            і асвятляюць-асвячаюць нашы чытанні, яднаюць людзей.

            — Якія вядомыя літаратары, мастакі, музыканты пазнаёміліся з Мёршчынай
            за час правядзення чытанняў?
            —  Пасля  першых  чытанняў  раённая  газета  «Мёрскія  навіны»  надрукавала  мой

            артыкул пра падзею, які заканчваўся словамі-зваротам да землякоў: «Сустрэнемся,
            як  заквітнее  бэз!»  Я абяцала прывезці  чытанні  на  радзіму  ўвесну. А  квітнеючы
            бэз—  гэта  як  слова-пароль.  Справа  ў  тым,  што  чарэйскія  Мілашы  былі

            прафесійнымі заводчыкамі бэзу. І ў Мілашове бэз нават сёння— валадар вёскі. А
            жыццё неяк закруціла, і час цвіцення бэзу я прапусціла— не прыехала, чытанні на
            радзіме не арганізавала. І перадаюць мне з радзімы: што ж ты, маўляў, мілашоўцы

            чакаюць, пытаюцца, памятаюць абяцанае ажно ўвосень!
            Усе  справы  кінула, арганізавала паездку.  Тады  выступалі  на  сядзібе  гаспадаркі,
            якая акурат і знаходзіцца ў доме Мілашаў, пасля ў Павяцці, на радзіме празаіка

            Франца Сіўко.
            Белая царква ў Чарэі.
                                                    21-9
                                                    Былі  ў  Мілашове  Уладзімір  Ліпскі,  Мікола

                                                    Мятліцкі, Рагнед Малахоўскі... Лялечны тэатрык
                                                    «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной выступаў
                                                    у  Мілашоўскай  школе  і  Мёрскай  раённай

                                                    дзіцячай бібліятэцы. Мастачка Аксана Аракчэева
                                                    праводзіла майстр-класы ў Мілашоўскай школе і
            Мёрскай школе мастацтваў. З Францам Сіўко Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні

            арганізоўвалі  ў  Віцебску...  То  бок,  стараюся  пашыраць  і  геаграфію
            мерапрыемстваў, і разнастаіць сустрэчы землякоў з творчымі людзьмі.
            — Ці адчуваеце зваротную рэакцыю гледачоў— мясцовых жыхароў?


                                                             45
   40   41   42   43   44   45   46   47   48   49   50