Page 42 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 42

Пра значнасць роднай мовы Алена нагадала і юным чытачам. “Як натуральна

            для чалавека дыхаць, такім жа павінна быць натуральным, каб дзіця размаўляла на
            роднай мове, усведамляла сябе прадстаўніком сваёй нацыі”, —гаварыла яна.
                   Алене  нярэдка  даводзіцца  бываць  у  службовых  камандзіроўках  за  мяжой.

            Амаль  у  кожнай  краіне  людзі  нават  з  сярэдняй  адукацыяй  акрамя  некалькіх
            замежных,  абавязкова  ведаюць  і  шануюць  нацыянальную  мову,  як  найвялікшы
            скарб народа, вялікі духоўны здабытак. У нас, беларусаў, дзве дзяржаўныя мовы,

            але ў зносінах карыстаемся ў асноўным рускай, нават дома, у быце. Пацвердзіла
            гэта і аўдыторыя юных слухачоў. Як бачна, сучасная сям’я няшмат можа даць у
            плане выхавання нацыянальных пачуццяў. А вось навучання ў школе, умелага і
            творчага падыходу педагогаў, як лічыць Алена Масла, дастаткова для засваення

            культуры і традыцый роднага народа.
                   Пісьменніцы ў гэтым плане пашанцавала. Да яе мова прыходзіла ў маленстве
            з  усім  тым,  што  акружала  навокал,  складала  хатнюю  цеплыню  і  ўтульнасць.

            Бацькі—філолагі.  Тата  выкладаў  у  Мілашоўскай  школе  рускую  мову,  мама—
            беларускую. Дзядуля Аўгуст выдатна валодаў родным словам, умеў прыцягнуць
            увагу слухачоў казкамі, цікавымі аповедамі пра даўнейшыя часы. Разам з Аленай у

            яго было 20 унукаў. Нават самыя няўседлівыя з іх гадзінамі гатовы былі слухаць
            адмысловага  расказчыка.  Асаблівую  педагагічную  ролю  ў  сваім  жыцці  Алена
            бачыць былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Ганны Львоўны

            Кавалевіч, якая імкнулася працаваць так, каб яе прадмет любілі і ведалі.
                   На  развітанне  вядучая  сустрэчы  Ірына  Генадзьеўна  Томка  ўручыла  госці
            памятны сувенір з роднага краю і кветкі. Вучні з задавальненнем сфатаграфаваліся

            з  ёй  на  памяць.  І  дарослыя,  і  дзеці  засталіся  пад  уражаннем  ад  пазітыўнай
            энергетыкі пісьменніцы, яе творчай захопленасці, імкнення зрабіць як мага больш
            на літаратурнай ніве.

                                                                                            Наталія КРУК.





























                                                             42
   37   38   39   40   41   42   43   44   45   46   47