Page 46 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 46

— Я спадзяюся, што гэта патрэбна ім, асабліва дзецям... Бывае, дарослых цяжка

            сабраць. Прызначаеш дзень і час сустрэчы— ды не адразу пагаджаюцца, даводзіцца
            карэктаваць час. Бо ў людзей гаспадарка, каровы ў полі— то іх трэба забіраць, то
            даіць. І гэта, як па мне, выдатна! Ёсць каровы— вёска жыве! А калі прыязджаем,

            праводзім  выступленні—  такі  водгук  душэўны  атрымліваем!  Людзі  згадваюць
            мінулае, тварамі святлеюць. Мне падаецца, гэта надзвычай важна.
            — Неяк вось падумалася, што было б выдатна, каб Мілашоўска-Мілашаўскія

            чытанні  сталі  своеасаблівым  брэндам  мясцовасці.  Існуе  ж  знакаміты
            Ганненскі  кірмаш  у  Зэльве  з  глыбокай  гісторыяй  ці  досыць  новы,  але  ўжо
            традыцыйны Салодкі кірмаш у Івянцы...
            — Дзеля гэтага шмат зроблена! За тры гады, на працягу якіх ладзяцца Мілашоўска-

            Мілашаўскія  чытанні,  пра  нашу  вёску  пачула  шмат  людзей  ва  ўсіх  куточках
            Беларусі, ды і за яе межамі— дзякуючы СМІ, сацыяльным сеткам, тэлебачанню,
            радыё...  А  колькі  яшчэ  пачуюць,  бо  плануюцца  новыя  цікавыя  мерапрыемствы.

            Проста грэх не скарыстацца гэтым! Да таго ж Вітольдам Ермалёнкам, кіраўніком
            краязнаўчага  гуртка  «Арганаўты  мінулага»  ў  Мёрах,  і  яго  выхаванцамі
            распрацаваны  шэраг  унікальных  экскурсій—  «Залаты,  сярэбраны  і  бронзавы

            пярсцёнкі Мёршчыны», куды ўваходзіць і фальварак Ідолта-Мілашова....
            —  Сёння  ў  грамадстве  існуе  занепакоенасць  тым,  што  вёскі  пусцеюць,  тут
            застаецца ўсё менш жыхароў. Ці можна хаця б утапічна разважаць пра тое, што

            падобнага кшталту лакальныя святы маглі б стаць выдатным сродкам прыцягнуць
            увагу да вёскі? Бо разам з тэндэнцыяй апусцення вёсак назіраецца і іншая з'ява—
            пераезд гараджан на сталае жыхарства на хутары і ў сельскую мясцовасць.






















            21-7

            Фамільная пахавальня                                                   Алена Масла 21-8
            Мілашаў у Мілашове.

            —  Такія  праекты  спрыяюць  абуджэнню  цікавасці  да  мясцін,  а  гэта  значыць,

            ствараюць  спрыяльную  глебу  для  развіцця  турызму.  Гляньце,  які  на  працягу
            апошніх  гадоў  ажыятаж  вакол  свят,  што  ладзяцца  на  аграсядзібах,  хутарах!  У
            мінчан вельмі модным стала выязджаць на майстар-класы, фестывалі, канцэрты

                                                             46
   41   42   43   44   45   46   47   48   49   50   51