Page 70 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 70
Плывунец шырачэнны (атрад Цвердакрылыя, сямейства Плывунцы)—рэдкі від,
колькасць якога скарчаецца. Адзін з шасці відаў роду, зарэгістраваных у Беларусі. Месца
пражывання—буйныя стаячыя вадаёмы.
Гладыш жоўты (атрад Паўцвердакрылыя, сямейства Гладышы)—рэдкі малавывучаны
від. Адзін з двух відаў роду, зарэгістраваных у Беларусі. Жыве ў стаячых вадаёмах,
пераважна з пясчаным дном, часцей у старыцах рэк і сажалках.
Жамчужніца звычайная (атрад Уніяніды, сямейства Прэснаводныя жамчужніцы)—
галарктычны від. Адзін з чатырох відаў сусветнай фаўны.
Пашырана на поўначы Еўропы і Амерыкі. У Беларусі да сярэдзіны ХІХ стагоддзя
жамчужніцы трапляліся паўсюдна ў рэках паўночнай часткі. Цяпер магчыма наяўнасць у
паўночна-ўсходніх раёнах Віцебскай вобласці (басейн Заходняй Дзвіны).
Жыве толькі ў чыстых, багатых на кісларод праточных рэках і ручаях, пазбягае жорсткай
вады і забалочаных берагоў.
Асноўныя абмежавальныя фактары: забруджванне рэк сцёкавымі водамі, драпежніцкае
вынішчэнне жамчужніцы ў мінулым з мэтай атрымання жэмчугу і перламутру.
Рыбец (атрад Карпападобныя, сямейства Карпавыя)—рэдкі від, колькасць якога
скарачаецца. З усіх карпавых—найбольш каштоўная прамысловая рыба. Жыве ў вадаёмах з
прэснай вадой.
А таксама:
Самыя звычайныя селядцы, вароны, камары, якія, на шчасце, пакуль не мелі “гонару”
трапіць у Чырвоную кнігу.
70

