Page 72 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 72

маленства.  Ужо  ў  чацвертым  класе  я  захапілася  творчасцю. Фантазіравала  то
               паэтычным радком, то прозай, але казкі складаць падабалася болей. Аднойчы
               адну даслала ў раённую газету. Хутка мае вершы пачалі друкавацца ў часопісе
               “Бярозка”,  а  казкі  гучалі  нават  на  радыё.  Мне  вельмі  падабалася  пісаць,  і  я
               вырашыла, што да літаратуры буду як мага бліжэй.
               Казкі  “Зорачкі”    “Воблачка”,  надрукаваныя  ў  дзяцінстве,  увайшлі  ў  зборнік
               “Таямніца закінутай хаты”.
               Хачу высветліць, што цяпер ведаеце пра пісьменніцу-казачніцу Алену Масла.
               Для гэтага прапаную гульню “Так ці не”: так-1, не-0.
                     Радзіма Алены Масла—Віцебшчына (так)

                     Бацькі пісьменніцы па прафесіі ўрачы. (не).
                     Алена Масла ў школьныя гады друкавалася ў часопісе “Бярозка”. (так).
                     Казкі “Зорачка” і “Воблачка” напісала Алена Масла (так).
                      IV. Аналіз казкі па пытаннях.
                     Ад чыйго імя вядзецца аповед у казцы (ад імя аўтара-апавядальніка.)
                     Хто з’яўляецца галоўным героем твора? Чаму? (Галоўны герой—Змітрок.
                      Праз яго ўчынкі, думкі,развагі мы даведваемся, што ён за хлопчык, і
                      захапляемся ім.)
                     Як раскрываецца ў казцы галоўны герой? (спачатку праз уласныя думкі,
                      калі дае сам сабе слова анічога не баяцца і зайсці на пусты панадворак
                      закінутай хаты. Праз дыялог са старэнькім Хатнікам, які жыў доўгія
                      гады ў хаце дзеда Міколы.)
                     Якія рысы характару выяўляюцца ў Змітрака? (Дабрыня, чуласць, павага
                      да старэйшых людзей, клопат пра іх, працавітасць)
                     Чаму казка названа “Таямніца закінутай хаты”? (Галоўны герой—

                      сталічны жыхар—знямеў ад здзіўлення ад нечаканай сустрэчы з
                      сапраўдным Хатнікам, пра якіх чытаў толькі ў кніжках і лічыў іх
                      выдумкай.)
                     Якую праблему ўздымае пісьменніца ў творы? Як яе асэнсоўвае?

                      (Праблему вымірання вёскі. Па словах Хатніка, “няма каму рабіць на
                      зямлі, жыць на зямлі некаму”. Праз вобраз Хатніка пісьменніца ўздымае
                      адну з самых на сёння надзенных праблем.)

               Фізкультхвілінка.
               V. Прадстаўленне творчых работ вучняў.
               Вучні  дэманструюць  і  каменціруюць  малюнкі,  падрыхтаваныя  да  ўрока,
               перказваюць цікавыя моманты, якія адлюстравалі ў сваіх работах, прэзентуюць
               праекты, адзін вучань чытае працяг казкі.
               Разгадванне інтэрактыўнай крыжаванкі. (Праводзіць бібліятэкар).
               Па гарызанталі: 3. Ягады, якія вельмі любіў збіраць Зміцер? (Суніцы)
               4. Стары дзядок у валёнках, ватоўцы і цёплай шапцы. (Хатнік)
               6. Галаўны ўбор, пры дапамозе якога знік Хатнік. (Шапка)
               8. Казка Алены Масла. (“Воблачка”)
               Па вертыкалі: 1. Тата Змітрака быў заўзяты… (Грыбнік)
                                                              72
   67   68   69   70   71   72   73   74   75   76   77