Page 73 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 73
2. Імя былога гаспадара закінутай хаты. (Мікола)
3. Посуд, куды Зміцер збіраў ягады. (Слоік)
5. Транспарт, на якім хлопчык ездзіў у школу. (трамвай)
7. Прадмет, без якога не можа існаваць хата. (Печ).
Працяг казкі (творчая работа вучня).
У тую ноч пасля сустрэчы з Хатнікам Зміцер доўга не спаў. Перад вачыма стаяў старэнькі
дзядок і усё паўтараў: “Не забудзь, мой хлопчык, што я табе гаварыў. Абавязкова выканай мой
наказ”.
Прайшлі гады… пасля акадэміі Зміцер прыехаў у родную вёску працаваць аграномам. Хутка
на месцы вёскі вырас аграгарадок. Не забыўся Зміцер і пра закінутую хату, і пра сунічную
паляну. Назбіраўшы слоік суніц, ён пайшоў на панадворак, каб пачаставаць Хатніка, як і
абацаў шмат гадоў таму назад.
Вось і даўгачаканая сустрэча з Хатнікам… Ен яшчэ больш пастарэў, але свайго даўняга
знаёмага. Цяпер Зміцера Пятровіча, пазнаў. Гутарылі пра ўсё: і пра жыццё, і аб працы, і пра
зямлю. Хатнік быў шчаслівы, бо навокал усе квітнела і радавалася сонейку.
На месцы старой хаты ўзвышаўся прыгожы будынак з шыльдай на ўваходзе “Хатка-музей”.
Тут былі сабраны радметы этнаграфіі і побыту, якія нагадвалі маладому пакаленню пра жыццё
іх продкаў.
Усе наведвалі “Хатку-музей” і дзякавалі Зміцеру за тое, што ён аднавіў забытае і страчанае.
Віктарына па кнізе Алены Масла “Таямніца закінутай хаты”
1. Да каго прыехаў у госці хлопчык? (Да бабулі)
2. Як Зміцер перамог свой страх і зайшоў на панадворак закінутай хаты? (Ён
даў сабе слова, што абавязкова зойдзе ў гэты двор, бо ён жа мужчына)
3. Якая прычына прывяла хлопчыка на пусты панадворак? (напіцца смачнай
вады з калодзежа, які знаходзіўся ў двары).
4. Каго на панадворку ўбачыў Зміцер? (Старога дзядка, тутэйшага
Хатніка)
5. Чым пачаставаў Змітрок Старога дзядка? (Суніцамі)
6. Пра што хацелася хлопчыку запытацца ў Хатніка? (Пра штосьці важнае,
чаго не прачытаеш ў казцы)
7. Пра што непакоіла Хатніка? Чаму балела яго сэрца? (Тое, што ў вёсцы
няма каму працаваць, што моладзь паўцякала з вёскі ў горад, стаяць
закінутыя хаты…)
8. Які наказ дае Хатнік хлопчыку? (быць гаспадаром на зямлі. Абавязкова
вярнуцца, калі вырасце, у вёску)
https://learningapps.org/display?v=p2npx0rv319
Сканіраваць гэты код, каб трапіць на старонку
віктарыны
73

