Page 74 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 74
VІ. Падагульненне.
Давайце яшчэ раз звернемся да слоў Алеся Бачылы. Ці нясуць людзі
адказнасць за тое, што робіцца на зямлі? (Часам чалавек робіць
неабдуманыя ўчынкі, і ад гэтага пакутуе зямля. Людзям трэба імкнуцца
быць гаспадарамі на зямлі, неабходна шанаваць, берагчы яе, бо яна—
аснова жыцця).
Што прывабнае і адметнае ў вобразе галоўнага героя? (Зміцер прываблівае
сваёй спагадлівасцю, дабрыней, замілаваннем вясковай прыгажосцю. На
паводзінах хлопчыка можна вучыцца шчырасці, павазе да старэйшых
людзей).
Ці захацелася вам наведаць лясную сунічную паляну, паслухаць спеў
салаўя і наогул перабрацца жыць у вёску? (чытаючы гэту казку, узнікае
жаданне збіраць суніцы, хадзіць па лесе, любавацца прыгажосцю,дыхаць
чыстым паветрам і басанож хадзіць па зямлі…)
VІІ.Рэфлексія. (“Калі б я быў на месцы Зміцера, то…”
(тым, хто правільна адказваў на пытанні і разгадваў крыжаванку, бібліятэкар
дае кніжныя закладкі з творамі Алены Масла)
VІІІ.Агучванне дамашняга задання.
1. Падрыхтуйце адказ на пытанне “Чаму сустрэча з Хатнікам для Зміцера
стала жыццёвым урокам?”
2. Па жаданні складзіце верш-сінквейн на тэму “Вясковая асірацелая хата”.
ІХ. Падвядзенне вынікаў, каменціраванне і выстаўленне адзнак.
Крыжаванка па казцы А. Масла "Таямніца закінутай хаты"
https://learningapps.org/display?v=pr81vhvdt19
74

