Page 71 - Сістэмны даведнік-бібліятрансформер_Neat
P. 71
ПРАЦЯГ БУДЗЕ…
Інтэграваны ўрок дадатковага чытання ў 6 класе: казка Алены Масла
“Таямніца закінутай хаты”. (Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Яцкоўская С. А. і заг.школьнай бібліятэкі Варона Д. А.)
Запрашаем на ўрок Балуева Л. М. (Настаўніца вышэйшай катэгорыі
сярэдняй школы №8 г. Магілева)
Казка Алены Масла “Таямніца закінутай хаты” (урок
дадатковага чытання ў 6 класе)
Мэты: пазнаёміць з творчасцю Алены Масла; выявіць чытацкія ўражанні ад
прачытанай казкі; развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў, уменне
характарызаваць герояў казкі; развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў;
выхоўваць любоў да роданаг краю, беларускай вескі, да зямлі-карміцелькі.
Абсталяванне: партрэт пісьменніцы, мультымедыйная прэзентацыя, ілюстрацыі
да казкі.
Апераджальнае заданне: падрыхтаваць крыжаванку, малюнкі да казкі, пытанні
па змесце твора, творчыя работы.
Эпіграф:
Зямля была і вечна ёю будзе,
Калі не ўчынім самі мы бяды.
Алесь Бачыла
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Пастаноўка мэт і задач урока.
Настаўнік Сёння мы пазнаемімся з цікавай і вельмі актуальнай казкай Алены
Масла “Тамніца закінутай хаты”, высветлім, якія праблемы хвалююць
пісьменніцу. Давайце звернемся да эпіграфа, зачытаем яго. Да якіх думак
скіроўвае нас паэтычнае выказванне Алеся Бачыла? (Зямля—наша маці. Усё,
што робіцца на ёй, залежыць ад нас, людзей. Калі будзем яе шанавайь, любіць,
жыццё на згасне, калі ж чалавек не будзе клапаціцца пра родную зямлю, то можа
здарыцца бяда.)
ІІІ. Кароткія звесткі пра Алену Масла (з выкарыстаннем мультымедыйнай
прэзентацыі і паказам відэа з удзелам Алены Масла. Падрыхтавала
бібліятэкар школы)
Настаўнік. Мне хочацца нашу сённяшнюю гутарку пачаць са слоў самой
пісьменніцы Алены Сцяпанаўны Масла. Вось што яна апавядае пра сябе. (Можна
паказаць відеэ, або расказываць)
“Самы прыгожы куточак на Віцебшчыне—веска Мілашова. Маё дзяцінства
прайшло на беразе чароўнага возера. Лес, ягады, грыбы, вясковае радаснае
дзяцінства… родная мова гучала ўсюды. Тата выкладаў у Мілашоўскай школе
рускую мову, а матуля—беларускую. Вялікім казачнікам быў мой дзядуля
Аўгуст. Ён выдатна валодаў родным словам і расказваў так захапляльна розныя
гісторыі, што мы, яго ўнукі, слухалі цэлымі гадзінамі. Казкі палюбіла з
71

